Сельгасвытворцамі раёна зроблены заўважныя крокі да якасна новага ўзроўню развіцця

13 ноября 2015 12:31

Сёння ў Цэнтры культуры ўшаноўваюць
перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна.

Нягледзячы на шматлікія цяжкасці і неспрыяльныя акалічнасці, з якімі на працягу апошніх гадоў даводзілася сутыкацца работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, на сённяшні дзень у развіцці сельгасвытворчасці відавочны прагрэс, аб чым пераканаўча сведчаць у тым ліку і факты з жыцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Талачынскага раёна. Незадоўга да прафесійнага свята ўсіх хлебаробаў і жывёлаводаў краіны мы звярнуліся ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, каб даведацца пра найбольш значныя дасягненні і аптымістычныя тэндэнцыі, перспектывы сельскагаспадарчай галіны. І аказалася, што расказаць у гэтым плане ёсць аб чым.

ПОСПЕХІ ХЛЕБАРОБАЎ: ПАСЕЯЛІ МЕНШ, А САБРАЛІ БОЛЬШ

Ураджай збожжа сёлета перавысіў мінулагодні на 15,4 % (намалочана больш за 100000 тон збожжа), пры тым што пасяўныя плошчы пад збожжавыя і зернебабовыя ў выніку аптымізацыі зменшыліся на 4416 гектараў. Пераўзыдзены і дасягненні ў вырошчванні “другога хлеба” — на 33,2% (сабрана больш за 40000 тон бульбы). Гэтыя дасягненні сталі магчымымі дзякуючы строгаму выкананню агратэхнічных патрабаванняў і тэхналогій, дзякуючы поўнай аддачы сіл, ведаў і ўменняў. Як адзначылі ў райсельгасхарчы, гаспадаркамі раёна была праведзена вялікая арганізацыйная работа, накіраваная на павышэнне культуры земляробства, тэхналагічнай дысцыпліны. Дзякуючы зладжанай працы калектываў збожжа было ўбрана ў сціслы тэрмін, а яго страты зведзены да мінімуму.

Пад ураджай наступнага года чатырма суб’ектамі сельгасвытворчасці (ААТ “Камсамольская праўда”, ААТ “Абольцы”, УП “Надзёжына”, райаграсэрвіс) пасеяны новы для нашага раёна сорт гібрыднага жыта “ЗУ Драйв”, які вызначаецца вялікай колькасцю зерня ў коласе, выдатна пераносіць зіму і засуху, патрабуе на 30% менш азоту і валодае шматлікімі іншымі перавагамі, дзякуючы якім ураджайнасць можа дасягаць 120  ц/га (для параўнання: сярэдняя па раёне сёлета склала 34,7 ц/га).

БЕЗ МЯСА І МАЛАКА НЕ ЗАСТАНЁМСЯ

За 10 месяцаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 151 кілаграм (або на 5,7%) вырас сярэдні ўдой на карову. Дынамічна развіваецца і мясны напрамак жывёлагадоўлі: сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйнарагатай жывёлы складаюць на сённяшні дзень 567 грамаў, свіней — 687 грамаў. У цэлым за 10 месяцаў выраблена 8572 тоны прадукцыі вырошчвання, або 171,7% у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Рэалізавана жывёлы ў жывой вазе 8338 тон, тэмп росту ў параўнанні з мінулагоднім перыядам склаў 228,4%.

ПРАЦЯГВАЕЦЦА ЎМАЦАВАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЫ

Не спынялася ў гэтым годзе і работа па матэрыяльна-тэхнічным перааснашчэнні прадпрыемстваў. За 9 месяцаў на набыццё сучаснай тэхнікі, машын і абсталявання накіравана 31,8 мільярда рублёў. За ўласныя сродкі арганізацый, у лізінг і на сродкі інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама набыта 69 трактароў, 11 аўтамабіляў МАЗ, 2 дыскатары, 2 прэс-падборшчыкі з функцыяй абгортвання рулонаў поліэтыленавай плёнкаю. У ААТ “Абольцы” пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю зернеачышчальна-сушыльны комплекс.

МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПЕРСПЕКТЫВЫ

Канечне, эфектыўнасць работы АПК яшчэ неабходна павышаць. Такі ўзровень прыбытку і рэнтабельнасці, які дазволіў бы перайсці на самафінансаванне, пакуль што не дасягнуты. За 10 месяцаў сельгаспрадпрыемствам аказана дзяржаўная падтрымка з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў у суме 46,4 мільярда рублёў. Найбольшая ўдзельная вага ў расходах сродкаў дзяржпадтрымкі прыпадае на выплату працэнтных ставак па крэдытах, набыццё тэхнікі і абсталявання. Таксама бюджэтныя сродкі выкарыстоўваюцца для набыцця гаруча-змазачных матэрыялаў, выплаты надбавак да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, кампенсацыі росту цэн на мінеральныя ўдабрэнні і для іншых расходаў.

Задач па павышэнні эфектыўнасці сельгасвытворчасці яшчэ стаіць нямала. Але нямала і рэзерваў, магчымасцей для іх выканання, таму наперад трэба глядзець з аптымізмам і ўпэўнена ставіць новыя мэты. У прыватнасці, растлумачылі нам у райсельгасхарчы, на бліжэйшую перспектыву вызначаны наступныя задачы: нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі за кошт якасных паказчыкаў (ураджайнасць, аб’ём вытворчасці малака, прыбаўленні ў вазе жывёлы на адкорме); павышэнне прадуктыўнасці працы за кошт эфектыўнага выкарыстання працоўных рэсурсаў і асноўнага капіталу арганізацый; зніжэнне сабекошту прадукцыі за кошт абавязковага выканання ўсіх тэхналагічных аперацый і эфектыўнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў; аптымізацыя структуры пасяўных плошчаў кармавых культур, вытворчасць у патрэбных аб’ёмах паўнацэнных і танных кармоў з адмоваю ад расходаў на імпарт бялковай сыравіны; перааснашчэнне малочнатаварных фермаў шляхам удасканалення сістэм гноевыдалення і рэгулявання мікраклімату ў памяшканнях; далейшае абнаўленне машынна-трактарнага парку, будаўніцтва зернеачышчальна-сушыльных комплексаў; прыцягненне маладых кадраў у сельскагаспадарчыя арганізацыі шляхам паляпшэння ўмоў жыцця ў сельскай мясцовасці.

Мэты, відавочна, стаяць сур’ёзныя і маштабныя, працаваць для іх дасягнення давядзецца старанна і нямала. Але тым больш сур’ёзныя і маштабныя дасягненні ў выніку парадуюць працаўнікоў сельскай гаспадаркі, а разам з імі — і ўсіх нас, бо дабрабыт кожнага з нас залежыць ад дабрабыту на палях і фермах.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене