Па маршруце аўтаклуба: гульні са скарбніцы нашых продкаў

14 ноября 2015 13:19

Паназіраўшы за гульнямі дзяцей, можна даведацца аб характары і жыццёвых інтарэсах іх бацькоў. Хтосьці злосна штурхае сваіх сяброў, а хтосьці “лечыць” лялек ці шые ім сукенкі, хтосьці ганяе мяч, а хтосьці, адключыўшыся ад рэальнасці,  акунаецца ў віртуальны свет манітора і клавіятуры…

Мінае час, забываюцца забавы, якімі цешылі сябе нашы дзяды і бацькі. У іх гульнях і забавах адлюстравана гісторыя нашага народа, яго працы и побыту. Кіраўнік аўтаклуба Людміла Ждановіч паставіла сабе мэту адрадзіць даўнія беларускія гульні. Дапамагае ёй дырэктар Раіцкага сельскага Дома культуры Мікалай Сушкевіч. У гуртку “Тэатр гульні “Забава” ўдзельнічаюць вучні Раіцкага дзіцячага сада — пачатковай школы. Першае іх выступленне адбылося падчас абласнога свята “Дажынкі-2015” — дзеці весела гулялі на друцкім падворку.

А на мінулым тыдні аўтобус аўтаклуба завітаў у Слаўнае, спыніўся каля мясцовай школы. Ва ўтульнай зале сабралася шмат гледачоў. Ажыўленне сярод іх выклікала прапанова цёткі Ганны і дзядзькі Макара (Людміла Ждановіч і Мікалай Сушкевіч) размаўляць выключна на беларускай мове.

Тэатралізаванае прадстаўленне захапіла не толькі дзяцей, але і дарослых. Беларускія лічылкі, прымаўкі, прыпеўкі многія чулі ўпершыню. “Агароднік”, “Гарлачык”, “Гаршочкі” — гульні змянялі адна другую, да іх з ахвотаю далучыліся і гледачы. І ўсе пераканаліся, што без канцэнтрацыі ўвагі, спрыту і дакладнасці рухаў, сяброўскай падтрымкі і ўзаемадапамогі ў іх проста нічога не атрымалася б. Потым усе разам спявалі беларускія песні.

Больш за гадзіну працягвалася забава ў школе. Па дарозе назад Людміла Васільеўна падзялілася новымі цікавымі задумкамі. Асноўнае ў іх — фарміраванне цікаўнасці да фальклору і народных звычаяў, любові да роднай мовы. Гледзячы калыханку на беларускім тэлебачанні, многія  дзеці пытаюць сваіх бацькоў, што такое буслік, вачаняткі… Таму і хочуць артысты аўтаклуба разам з гуртком “Забава” як мага больш дзяцей і дарослых пазнаёміць са сваёй праграмаю.

Паездкі ў школы раёна запланавана праводзіць да канца навучальнага года. Акрамя беларускіх гульняў, адбудуцца знаёмствы з народнымі песнямі і танцамі. Плануецца і правядзенне віктарыны “Размаўляем па-беларуску”. Вынікі гэтай праграмы будуць падведзены на фестывалі “Святочнае кола” з удзелам фальклорных дзіцячых калектываў школ, Дамоў культуры і клубаў раёна. Вядучую ролю будуць выконваць маленькія артысты гуртка “Забава”. На фестывалі плануецца паказаць элементы народных святаў, звычаяў і абрадаў, якія здаўна былі спалучаны з сялянскім земляробчым календаром.

Безумоўна, задумкі добрыя. Многае ў гэтым плане робіцца ва ўстановах культуры і адукацыі, але добрага, як вядома, зашмат не бывае.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Па маршруце аўтаклуба: гульні са скарбніцы нашых продкаў ”

  1. Лена , 15 ноября 2015 , 21:25

    Малайцы!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене