Прадпрымальніцкая грамадскасць ацаніла нашу газету
Грамадскім аб’яднаннем “Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці” падведзены вынікі абласнога конкурсу па асвятленні і прапагандзе ў сродках масавай інфармацыі прадпрымальніцкай дзейнасці за 2014 год.
Уручэнне дыпломаў прадстаўнікам рэдакцый адбылося 12 лістапада ў аблвыканкаме падчас пасяджэння калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Сярод лаўрэатаў — і “Наша Талачыншчына”, якой прысуджана другое месца ў намінацыі “Бізнэс у асобах”.
Прадпрымальніцкая грамадскасць ацаніла нашу газету,