Прызванне — педагог: дзіцячая мара Сняжаны Рыбаковай стала справаю ўсяго жыцця

19 ноября 2015 15:49

Пабываўшы ў Кастрычніцкай сярэдняй школе, мы пазнаёміліся са Сняжанай Сцяпанаўнай Рыбаковай, настаўніцай абслуговай працы, педагогам-арганізатарам, а таксама старшынёй прафкама. Дырэктар школы Святлана Аляксандраўна Федзюкова расказала, што нядаўна атэстацыйнай камісіяй школы высока ацэнена работа Сняжаны Сцяпанаўны як педагога-арганізатара, ёй прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

— Пра гэтага чалавека добрыя словы можна гаварыць бясконца, — ахарактарызавала Святлана Аляксандраўна сваю калегу. — Сняжана Сцяпанаўна — чалавек, на якога заўсёды можна спадзявацца. Перш за ўсё гэта вельмі працавіты і адказны педагог. Скласці дзелавую паперу, правесці цікавае мерапрыемства, арганізаваць конкурс — усё па сілах нашаму педагогу-арганізатару. Акрамя таго, на працягу многіх гадоў яна з’яўляецца старшынёй прафкама школы. Ёй аднолькава паспяхова ўдаецца згуртаваць дзяцей і дарослых. Ніводнае школьнае мерапрыемства не праходзіць без яе ўдзелу. Не сакрэт, не ўсе сучасныя дзеці прывучаны да працы. Але на прышкольным участку, дзе гаспадарыць Сняжана Сцяпанаўна, на яе ўроках абслуговай працы заняты ўсе. Таму што ў першую чаргу дзеці бачаць прыклад настаўніка.

Сельгаспрадпрыемствам “Рыдамльскі”, расказала Святлана Аляксандраўна, школе выдзелены ўчастак пад бульбу. І ў гэтым годзе быў сабраны як ніколі багаты ўраджай.

— Трэба было бачыць, як радаваліся дзеці і настаўнікі, з якімі шчаслівымі тварамі вярталіся з поля вучні са Сняжанай Сцяпанаўнай! Агароднінай школа забяспечана поўнасцю, і ў гэтым перш за ўсё яе заслуга. Сапраўды, такіх адданых сваёй працы людзей сустрэнеш не часта. Яна пастаянна трымае руку на пульсе школьнага жыцця, каб у любы момант запусціць механізм творчасці і актыўнасці вучняў.

Адносіны настаўніцы з дзецьмі заснаваны на ўзаемадаверы, і яны ахвотна падтрымліваюць Сняжану Сцяпанаўну ў любым пачынанні як на ўроках, так і ў пазакласных мерапрыемствах. На занятках гуртка “Творчая майстэрня” пад яе кіраўніцтвам вучні навучыліся многае рабіць сваімі рукамі — маляваць і вышываць, плесці з бісеру, выконваць карціны ў тэхніцы гратажу. З глыбокай павагай выказваюць адзінаццацікласнікі словы ўдзячнасці настаўніцы.

Настасся Фралова: — У гэтай школе вучуся з чацвёртага класа. З таго часу для мяне пачалося іншае, актыўнае і насычанае жыццё. Сняжана Сцяпанаўна навучыла мяне арганізаванасці, адказнасці. Мне сорамна было б не выканаць яе даручэнне. Я стала больш вольна адчуваць сябе, больш не саромеюся выступаць на сцэне. Падабаецца разам з ёю рыхтаваць святочныя мерапрыемствы.

Уладзіслаў Караткевіч: — Сняжана Сцяпанаўна — добры настаўнік і душэўны чалавек. З ёй заўсёды цікава, яна разумее нас і бачыць нашы здольнасці. Ніколі не павышае голас, прывучае нас да працы.

Аляксандра Пракаповіч: — Кожнаму з нас Сняжана Сцяпанаўна ўдзяляе ўвагу. Мне асабліва падабаецца вырабляць сваімі рукамі прыгожыя рэчы. Дзякуючы ёй я і мае аднакласніцы навучыліся плесці з бісеру, шыць, вышываць. Думаю, гэта нам спатрэбіцца ў жыцці.

Серкавіцы — радзіма Сняжаны Рыбаковай. Маці працавала у школе намеснікам дырэктара па гаспадарчых справах. Дзяўчынка вучылася старанна, марыла стаць настаўніцай. Скончыла школу, а потым Барысаўскае педагагічнае вучылішча. Год працавала на Міншчыне, у Крупскім раёне. Выйшла замуж, вярнулася на радзіму.

Педагагічны стаж яе налічвае дваццаць чатыры гады, з іх на працягу адзінаццаці гадоў яна з’яўляецца педагогам-арганізатарам. У цесным супрацоўніцтве, сумеснай дзейнасці з класнымі кіраўнікамі і педагогамі Сняжана Сцяпанаўна робіць жыццё дзіцячага калектыву школы насычаным і цікавым, пачынаючы з класных сходаў, піянерскіх збораў, разнастайных агульнашкольных мерапрыемстваў і заканчваючы ўдзелам у раённых конкурсах, акцыях, прэзентацыях.

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі яна ўзнагароджана Ганаровымі граматамі раённага аддзела адукацыі і Віцебскай абласной піянерскай арганізацыі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене