Друцк павінен стаць прывабным і прыбытковым турыстычным аб’ектам

1 декабря 2015 11:57

Мерапрыемствы па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей у Талачынскім раёне абмеркаваны на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу. У кантэксце разгляду гэтага пытання вялікая ўвага была ўдзелена лёсу Друцкага гарадзішча.

У прыватнасці, старшыня райвыканкама Ягораў С. В. пасля заслухоўвання дакладу начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Зайцава В. Ф. адзначыў, што гэтай тэме неабходна ўдзяляць больш увагі і працаваць у гэтым напрамку больш актыўна, Друцк як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны мае вялікі патэнцыял павышэння прэстыжу нашага раёна. Нездарма нават прадстаўнікі суседняга, Круглянскага, распрацавалі веламаршрут з заездам сюды. А мы, гаспадары, ужо каторы год нічога не можам зрабіць для прывядзення гэтага месца ў парадак у адпаведнасці з яго гістарычнай значнасцю, для пераўтварэння яго ў прывабны і прыбытковы турыстычны аб’ект.

Сведчаннем гэтаму сталі і словы дырэктара Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея Пікулік І. В., якая, адказваючы на пытанне аб тым, што перашкаджае рабіць экскурсіі для школьнікаў раёна на Друцкае гарадзішча, галоўнаю прычынаю назвала яго нядобраўпарадкаванасць:

— Восенню праводзіць экскурсіі можна, а вось летам праблематычна. Трава, крапіва, могуць быць кляшчы і іншыя неспрыяльныя фактары, з улікам якіх весці туды дзяцей небяспечна.

Таксама падчас пасяджэння быў прадэманстраваны фільм Дзмітрыя Іўчанкі “Мы потомки дручан”, разгледжана праблема распрацоўкі ахоўных зон і пашпартоў гісторыка-культурных каштоўнасцей, закранута праблема ўстаноўкі ахоўных дошак на гісторыка-культурных аб’ектах (аддзелам ідэалагічнай работы сумесна з музеем і па ўзгадненні з Міністэрствам культуры наладжаны выраб такіх дошак, кошт іх складзе ўсяго каля 600 тыс. рублёў), звернута ўвага на  іншыя аспекты захавання нашай гістарычнай і культурнай спадчыны.

Сяргей АБРАМОВІЧ.
Фота Дзмітрыя ІЎЧАНКІ (www.fotobel.by)

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Друцк павінен стаць прывабным і прыбытковым турыстычным аб'ектам, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Друцк павінен стаць прывабным і прыбытковым турыстычным аб’ектам ”

  1. Андрусь , 2 декабря 2015 , 18:33

    Галоунае на дошкi глядзець

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Андрусь , 2 декабря 2015 , 18:30

    Як заужды: бла-бла-бла,а на справе нiчога акрамя крапiвы i кляшчоу!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. polkovnik , 1 декабря 2015 , 16:37

    Указатели на дороге будут?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене