Здаць у ЛПП — гэта проста, але хто тады рабіць будзе?

2 декабря 2015 14:48

Адным з пытанняў, разгледжаных на мінулым тыдні на пасяджэнні райвыканкама, было выкананне ў Талачынскім раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.

Па стане на 1 лістапада ў раёне стаіць на ўліку 60 непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для даведкі: усяго ў раёне пражывае 4684 непаўналетніх, з іх 741 у шматдзетных сем’ях, 1053 у няпоўных, 47 у прыёмных, 47 у апякунскіх, 4 у дзіцячым доме сямейнага тыпу. Сацыяльна небяспечнае становішча 27-мі дзяцей з вышэйназваных 60-ці было прызнана паўторна.

Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Шафранскай В.Р., асноўнымі прычынамі паўторнага СНС з’яўляецца тое, што бацькі зноў пачынаюць ужываць спіртныя напоі, маюць нізкі сацыяльны ўзровень і педагагічна некампетэнтныя.

Думку аб тым, што галоўнаю прычынаю сямейнай неўладкаванасці з’яўляецца злоўжыванне спіртным, выказаў дырэктар Жукнеўскай школы Шыдлоўскі В. М., які папрасіў слова ў ходзе абмеркавання дакладаў.

— Прычына праблем на 99% у п’янстве, — заявіў ён. — Вырашым гэтую праблему — вырашацца ўсе астатнія.

А вось дырэктар ААТ “Каралькі” Котава Г. А. падзялілася сваім вопытам у гэтым напрамку. У прыватнасці, калі зайшла гаворка аб адпраўцы людзей на лячэнне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, Галіна Анатольеўна выказала ўпэўненасць, што такая мера не заўсёды абгрунтаваная, нярэдка яе прымяненне можа сведчыць аб фармалізме і недастатковай рабоце кіраўнікоў з людзьмі:

— Здаць у ЛПП — гэта проста, але хто тады рабіць будзе, калі ўсіх паздаваць? З людзьмі працаваць трэба, цікавіцца іх праблемамі і дапамагаць ім, гэта ж нашы людзі! Я сваіх праблемных работнікаў нават перад участковым абараняю, нікуды іх здаваць не дазволю. Кадзірую, садзім у машыну і вязём у Оршу, ужо не аднаго вярнулі такім чынам да нармальнага жыцця.

Такі падыход падтрымаў і старшыня райвыканкама Ягораў С.В.:

— Сапраўды, гэта нашы людзі, і нам з імі неабходна працаваць, — сказаў Сяргей Валер’евіч. — Займайцеся кадзіраваннем, пры чым менавіта самі вазіце людзей, каб не атрымлівалася такіх сітуацый, што хтосьці паехаў, прывёз вам даведку аб тым, што нібыта закадзіраваўся, і ў той жа вечар “адзначыў” гэтую падзею.

Таксама ў ходзе разгляду другога пытання быў прадэманстраваны фільм аб жыцці дзяцей у сацыяльна-педагагічным цэнтры (прытулак у Коханаве). Усе яго выхаванцы, якія траплялі ў кадр, прызнаваліся, што любяць сваіх бацькоў і сумуюць па доме…

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Декабрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram