Як добры і мудры дарадца: у Коханаве прайшоў дзень падпісчыка

14 декабря 2015 12:06

Коханаўскае аддзяленне паштовай сувязі сустрэла нас клопатамі і гаманой шматлікіх яго наведвальнікаў. І так, заўважылі людзі, амаль заўсёды. А ў гэтую раніцу тут была аб’яўлена яшчэ і сустрэча з прадстаўніком рэдакцыі раённай газеты і кіраўніком, і спецыялістам раённага вузла паштовай сувязі.

Нягледзячы на рабочую абстаноўку ў аддзяленні дыялог выдаўся карысным і каштоўным для ўсіх. Так і хочацца заўважыць: раёнка ўсё ж такі нас аб’ядноўвае. І звязуючым звяном пры гэтым, безумоўна, з’яўляецца друкаванае слова. Таму не спатрэбілася доўгіх уступаў.

Людзі гаварылі шчыра і ад душы, маючы заслужанае права, будучы яе пастаяннымі падпісчыкамі, на ацэнку і падзяку сваёй газеце, а таксама і на прапановы. І хоць жыхар гарпасёлка Мікалай Петрушэнка пачаў не з усхвалення цяперашняй рэдакцыйнай “кухні”, маўляў, пабойваюцца талачынскія журналісты крытыкі, не як было ў 40-я ці 50-я гады, калі прапісвалі ў газеце п’янства старшыні калгаса ці сельвыканкама і іншую кожную дробязь, прысутныя не пайшлі падзяляць чыёсьці меркаванне, выказалі свае адзнакі.

Дзякуем за добрыя словы і шчырыя пачуцці ў адрас газеты і чытачу з вялікім стажам Лідзіі Васільеўне Цімашковай, якая зараз на заслужаным адпачынку, і маладой маці Таццяне Пашкевіч, і ўсім іншым удзельнікам сустрэчы, хто заўжды жыве чаканнем газеты, прызнаецца ў любові да яе, з захапленнем гартае яе старонкі, верыць у яе добрую будучыню.

Мы не баімся з кімсьці канкурыраваць. Дай бог ахапіць аператыўна ўсе падзеі, што маюць месца на Талачыншчыне, у тым ліку і ў асабістым жыцці людзей. Іх жыццё, здзяйсненні вартыя прафесіянальнага і адказнага слова. Вось таму і не драбнее гэтае творчае рэчышча, якое напаўняецца пастаянна б’ючымі струменямі Дабрыні, Бескарыслівасці, Сумлення, Працы.

Сустрэча з падпісчыкамі, або іх часткай, пераканала ў чарговы раз у тым, што павагу да раёнкі сваіх чытачоў трэба адпрацоўваць узнёслым, натхняльным словам.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 2.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Як добры і мудры дарадца: у Коханаве прайшоў дзень падпісчыка, 2.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Як добры і мудры дарадца: у Коханаве прайшоў дзень падпісчыка ”

  1. polkovnik , 14 декабря 2015 , 20:33

    Это они от уровня получаемой пенсии

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Наблюдатель , 15 декабря 2015 , 20:08

      Так возраст, вроде как, не совсем пенсионный у большинства на фото…

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Наблюдатель , 14 декабря 2015 , 16:16

    Какие-то совсем кислые лица у подписчиков…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Декабрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей