У чаканні свята: Новы год для тых, хто не дома

16 декабря 2015 14:54

Адзначаць гэтае свята прынята ў сямейным або сяброўскім коле, але ніхто не застрахаваны ад таго, што ў навагоднюю ноч лёс закіне яго ў чужую, незнаёмую мясціну, і паўночны бой гадзінніка давядзецца пачуць з аўтамагнітолы ці з тэлевізара ў прыдарожным кафэ. Як гатовыя да прыёму такіх наведвальнікаў пункты прыдарожнага сэрвісу раёна, і ўвогуле, ці шмат падобных кліентаў бывае, мы пацікавіліся 14 снежня, праехаўшы па трасе М1.

Гэта, канечне, суб’ектыўнае ўражанне, але, здаецца, найбольш утульная атмасфера ў той дзень адчувалася ў шашлычнай ПГВУП “Рыжычы”. Можа быць, таму, што выгляд драўлянага будынка, патрэскванне вогнішча пад навесам каля яго, пах дыму і камфорт цеплага памяшкання выклікалі асацыяцыі з цішынёю сельскай мясцовасці, з дачаю ці вясковым домам, у якім напалена печка і жыхарам якога няма куды спяшацца, няма за што хвалявацца. На вокнах і дзвярах будынка віселі святочныя малюнкі, прывабліваючы, запрашаючы ўвайсці, а ўнутры ўсё памяшканне ззяла ад рознакаляровых бліскучых упрыгажэнняў (на здымку).

Прадавец Таццяна Перавознікава падзялілася назіраннямі за інтэнсіўнасцю патоку кліентаў у апошні дзень старога і першы дзень новага года:

— Трыццаць першага снежня звычайна адчуваецца актыўнасць наведвальнікаў да абеду, а пасля ўсё заціхае, і чарговыя госці з’яўляюцца толькі пасля абеду першага студзеня. Працуем мы да 24 гадзін, так што спад колькасці наведвальнікаў у апошнія перадсвяточныя гадзіны якраз супадае з нашым графікам.

А вось кафэ “7 вятроў”, якое ў цяперашні час арандуе ПГУП “Багелена”, адчынена кругласутачна, да таго ж памяшканне яго вельмі прасторнае, ёсць магчымасць устроіць танцы, таму ўладальнікі прадпрыемства спадзяюцца на тое, што хто-небудзь з жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў захоча наведацца сюды, нават расклеілі адпаведныя аб’явы.

— У нас ёсць светламузыка, караоке, і калі мы ўключым усё гэта разам з навагоднімі гірлянадмі, то абстаноўка атрымаецца ў поўнай меры святочная і рамантычная. Праўда, па вопыце мінулых гадоў ведаю, што падарожнікі звычайна Новы год асабліва не адзначаюць, павячэраюць і разыходзяцца. Святкаваць прыязджаюць свае, мясцовыя жыхары, — расказала бармэн Святлана Шэбека.

Аналагічнымі назіраннямі падзяліліся і ў кругласутачным кафэ “Імпульс” распажыўтаварыства: у навагоднюю ноч кліентаў звычайна няма. Павялічваецца колькасць наведвальнікаў, калі вяртаюцца з канікулаў расіяне, якія прыязджалі ў Беларусь да каго-небудзь у госці.

Кожнага, хто пераступае парог кафэ “Хутарок” ПУП “Юкка-плюс”, сустракаюць прымацаваныя да перагародкі насупраць уваходу і абвешаныя мішурою выявы снегавікоў. Прайшоўшы праз хол, кліент адчыняе дзверы ў асноўнае памяшканне, і адразу на вочы яму трапляе ёлка, а ўсё навокал — сцены, сталы, барная стойка — зіхаціць рознымі колерамі ўсемагчымых навагодніх упрыгажэнняў. Напэўна, ніхто не адмовіўся б затрымацца тут, каб адпачыць, аддаўшыся святочнаму настрою, бесклапотна пагутарыць са спадарожнікамі ў такіх прыемных абставінах.

Як відаць, гаспадары прыдарожных кафэ паклапаціліся аб стварэнні для кліентаў пазітыўнай атмасферы, і кожны, хто завітае ў вышэйзгаданыя ўстановы, зможа на хвіліну забыцца аб тым, што ён падарожнік, і адчуць сваю прыналежнасць вялікага, любімага ўсімі міжнароднага і разам з тым асабістага, сямейнага свята.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене