У Талачынскім раёне пашыраць практыку выкарыстання відэаназірання і сігналізацыі

31 декабря 2015 11:18

24 снежня на пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні “Аб прымаемых мерах па забеспячэнні захаванасці ўласнасці на тэрыторыі Талачынскага раёна і зацвярджэнні Комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на 2016 год” і “Аб прымаемых мерах па прадухіленні і выкараненні на тэрыторыі Талачынскага раёна карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў”.

За 11 месяцаў на тэрыторыі раёна зарэгістравана 147 фактаў крадзяжоў, што на 17 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 65,3 % выпадкаў крадзяжы здзяйсняліся шляхам свабоднага доступу да выкрадаемых прадметаў. Больш чым у 38% выпадкаў гэта стала магчымым з-за слабай тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў па прычыне неналежных адносін грамадзян і кіраўніцтва суб’ектаў гаспадарання да забеспячэння захаванасці ўласнасці. Асабліва гэта характэрна для сельскай мясцовасці.

У ходзе 334 рэйдавых мерапрыемстваў, праведзеных раённым аддзелам унутраных спраў, на аб’ектах захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей суб’ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці выяўлены шматлікія парушэнні, сярод якіх, у прыватнасці, адсутнасць або сон вартаўнікоў на працоўным месцы, знаходжанне іх у нецвярозым стане. Кіраўнікі і іншыя службовыя асобы адпаведных прадпрыемстваў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У ходзе абмеркавання першага пытання (дакладвалі начальнік РАУС Барвянкоў С.К. і начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Машкароў А. Г.) быў прааналізаваны станоўчы вопыт выкарыстання сістэм відэаназірання і ўстаноўкі трывожных кнопак, звернута ўвага на неабходнасць пашырэння такой практыкі. У прыватнасці, адным з пунктаў рашэння, прынятага па выніках пасяджэння, аддзелу эканомікі і рэгіструючаму органу райвыканкама даручана пры рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання забяспечыць накіраванне іх у Талачынскае аддзяленне Дэпартамента аховы для рашэння пытання аб забеспячэнні інжынерна-тэхнічнай умацаванасці аб’екта, устаноўцы ахоўнай (трывожнай) сігналізацыі і сістэмы відэаназірання па месцы ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці.

Дарэчы, намеснік пракурора вобласці Гук У. І., спасылаючыся на вопыт аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Ушацкага раёна, заўважыў, што сістэма відэаназірання не толькі дазваляе засцерагчыся ад крадзяжоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, а яшчэ і дапамагае ўзмацніць кантроль за працоўнай дысцыплінай.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ У Талачынскім раёне пашыраць практыку выкарыстання відэаназірання і сігналізацыі ”

  1. Плешко Борис , 31 декабря 2015 , 17:59

    В былые времена мест и возможностей для воровства было гораздо больше.Сколько было колхозов,организаций и техники.
    Да и народу в деревнях в десяток раз больше.
    А какя численность милиции была?Все помещались в здании теперешней охраны.
    Вот и возникает вопрос?
    Красть стали больше,или все погрязли в бумажной волоките.
    А цена системы видеонаблюдения равна месячной зарплате того же колхоза.
    Новогодний сон МВД “Система из магазина №х сообщает-преступник укравший бутылку водки задержан,заберите и отчитайтесь.В трёх экземплярах.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)
  2. Александр , 31 декабря 2015 , 13:36

    147 фактаў крадзяжоў
    334 рэйдавых мерапрыемстваў
    Интересная статистика. Может пора обязать население носить ошейники с регистратором? А почему воруют, может с жиру бесятся? Подобные вопросы на исполкоме обсуждаются?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене