Талачынская гімназістка — у ліку лепшых юных лёгкаатлетаў краіны

4 января 2016 15:15

Для вучаніцы 2-га класа раённай гімназіі Дар’і Калістратавай мінулы год стаў асабліва яркім і запамінальным. Дзяўчынка ўвайшла ў лік фіналістаў рэспубліканскай спартыўнай акцыі па выяўленні перспектыўных у спорце дзяцей “300 талентаў для Каралевы”.

Мерапрыемства праводзілася па ініцыятыве Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (лёгкая атлетыка — “каралева спорту”, адсюль і назва акцыі), арганізатарамі яго выступілі таксама Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.

Першы адборачны тур праходзіў па ўсёй краіне ў школах у форме тэсціравання падчас урокаў фізкультуры. Удзел у ім, як паведаміла на сваім сайце БФЛА, прынялі больш за 200000 вучняў 1 — 3 класаў. Дзеці змагаліся ў такіх відах спаборніцтваў, як бег на 30 м, чаўночны бег 4х9 м, скачкі ў даўжыню з месца, нахілы ўперад.

— На другі этап Даша ездзіла з метадыстам аддзела адукацыі Васілём Іванавічам Кулыгіным у Оршу, дзе пацвердзіла вынікі, паказаныя ў гімназіі, — расказала настаўніца лаўрэаткі Алена Леанідаўна Емяльянава (з’яўляецца класным кіраўніком і выкладае фізкультуру).

У выніку дзяўчынка адзіная ад нашага раёна апынулася ў складзе прадстаўнікоў Віцебскай вобласці, якія 25-26 снежня ўдзельнічалі ў фінале акцыі. У лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры дзеці спаборнічалі ў скрыжаваных скачках, кіданні мяча з-за галавы, бар’ерным бегу на 30 м і эстафетным бегу 8х50 м.

— Гэтыя віды спаборніцтваў не ўваходзяць у школьную праграму, — заўважыла Алена Леанідаўна, — мы даведаліся аб іх толькі калі незадоўга да ад’езду атрымалі палажэнне аб спаборніцтвах, і таму паспелі толькі крыху патрэніравацца, проста каб паспрабаваць, адчуць, што гэта такое.

Заключны этап акцыі складаўся не толькі са спаборніцтваў, гэта было сапраўднае спартыўнае свята. Яго ўдзельнікаў павіншаваў нават асабіста Прэзідэнт краіны. Дадому Дар’я вярнулася з медалём і разнастайнымі падарункамі (імянны спартыўны дзённік на 2016 год, ролікі і інш.).

— На п’едэстал мы не ўзышлі, кубкавага месца не занялі, — растлумачыла настаўніца, — але тое, што Дар’я апынулася ў ліку трохсот лепшых, у ліку талентаў, на якіх звярнула ўвагу каралева спорту, з’яўляецца значным дасягненнем.

Дарэчы, Алена Леанідаўна таксама была ўзнагароджана медалём, бо ў поспехах вучаніцы, зразумела, ёсць заслуга педагога. Сама яна ў юнацтве актыўна займалася спортам, была членам маладзёжнай зборнай рэспублікі па біятлоне, таму дасягненні дзяўчынкі ўзрадавалі яе асабліва, нагадалі штосьці асабістае.

Дар’я актыўная і старанная вучаніца, выдатніца, займаецца танцамі і спевамі. Якое месца зойме спорт у яе жыцці, пакажа час, але, як бы ні склаўся далейшы лёс, гэтае дасягненне застанецца дарагім успамінам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 7.0/10 (3 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +4 (from 4 votes)
Талачынская гімназістка — у ліку лепшых юных лёгкаатлетаў краіны, 7.0 out of 10 based on 3 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Январь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей