У Талачыне паўгода не рашаецца праблема са згарэлай кватэраю (+фота)

26 января 2016 16:05

Двухпавярховы васьмікватэрны дом №1 у завулку Тэкстыльным у Талачыне з’яўляецца яскраваю ілюстрацыяй невыканання некаторымі юрыдычнымі асобамі разнастайных нарматыўна-прававых актаў у сферы грамадскай бяспекі і дысцыпліны і ўтрымання населеных пунктаў.

Напрыклад, пункт 1.8 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” абавязвае кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый незалежна ад формы ўласнасці “пры эксплуатацыі вытворчых, жылых, грамадскіх будынкаў і збудаванняў забяспечыць безумоўнае выкананне абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у тым ліку па іх тэхнічным стане, своечасовым абслугоўванні, правядзенні абследаванняў, утрыманні прылеглых тэрыторый і вя-дзенні адпаведнай тэхнічнай дакументацыі”.

Сказаць, што гэты дом знаходзіцца ў належным тэхнічным стане, наўрад ці можна. На другім паверсе згарэлая кватэра, праз незашклёныя вокны ў памяшканне наляцеў снег. Пажар, як расказалі нам 18 студзеня ўладальніца кватэры №7 і дачка ўладальніцы кватэры №3, здарыўся яшчэ летам. Абгарэлыя сцены і столь у пад’ездзе. На гарышчы таксама намецена снегу: у адным месцы мяце праз незашклёнае акно, а прама з лесвічнай пляцоўкі праз люк можна ўбачыць дзірку ў шыферы.

Дарэчы, любая пастаронняя асоба можа бесперашкодна пранікнуць і ў згарэлую кватэру, і на гарышча, у сувязі з чым да месца будзе працытаваць дзясяты абзац артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”: “Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць арганізацыйныя меры па прадухіленні несанкцыянаванага доступу грамадзян у пустуючыя дамы, будынкі, збудаванні, падвалы і на гарышчы жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў”. Штосьці не відаць, каб тут хтосьці падобныя меры прыняў. І вынікі бяздзейнасці, дарэчы, не прымусілі сябе доўга чакаць. Нашы субяседніцы расказалі, што неяк незадоўга да Новага года ім давялося выганяць са згарэлай кватэры грамадзянку, якая распаліла там прама на падлозе вогнішча і сабралася спаць побач з ім, паказалі прысыпаную снегам падушку і згарэлую паперу.

Таксама жанчыны, з якімі мы гутарылі, паскардзіліся, што не адважваюцца жыць тут пастаянна — як па прычыне неналежнага тэхнічнага стану дома, так і з-за апасенняў, што можа адбыцца якое-небудзь надзвычайнае здарэнне ў згарэлай кватэры:

— Мая маці не дае мне спакою, усё пытаецца, калі мы зноў заселім яе сюды, ёй тут добра было, дом цёплы (ацяпленне пячное), утульны, хоць і без водаправода каторы год (размарозіўся аднойчы зімою, цяпер ваду ў калонцы бяром). А што я магу зрабіць, ад мяне нічога не залежыць.

— А я сама хацела б сюды пераехаць, а большую сваю кватэру аддаць дзецям. І паглядзіце, што атрымліваецца, столькі людзей мыкаюцца, здымаюць жыллё, а тут пустуе згарэлая кватэра, пустуе тая, што пад ёю, залітая падчас тушэння пажару, і мы жыць не можам. Нашы дзве кватэры (№3 і №7) прыватызаваныя, а дом належыць сельгаспрадпрыемству “Талачынская Навінка”. Мы звярталіся да кіраўніцтва, прасілі разабрацца са згарэлаю кватэраю — ці яе былую жыхарку абавязаць навесці парадак, ці перадаць жыллё каму-небудзь іншаму. Але пакуль што безвынікова. Задавальняе сельгаспрадпрыемства толькі нашы просьбы аб рамонце даху (падчас тушэння пажару некаторыя лісты шыферу пакрышыліся, і іх адразу памянялі, а некаторыя па-трэскаліся і цяпер рассыпаюцца паступова, і кожны раз, выявіўшы новую дзірку, мы просім яе залатаць).

І яшчэ ў жанчын абгрунтаваныя, наш погляд, заўвагі да камунальнага ведамства, звязаныя са зборам бытавых адходаў. Бліжэйшыя да дома кантэйнеры знаходзяцца на вуліцы Касманаўтаў. Яны нават бачныя, здаецца, не так далёка, каля будынка Энергазбыту, але ў той жа час недасяжныя, таму што адрэзаныя масівам з нейкіх старых драўляных гаспадарчых будынкаў, агароджаў, расліннасці. Такім чынам, людзям трэба ісці ў абход, праз вуліцу Энгельса, або накіроўвацца да кантэйнераў на іншых вуліцах, што таксама няблізка. Але некаторыя робяць прасцей — выкідваюць смецце прама на зямлю, узбоч дарогі.

Адказнасць за недапушчэнне вышэйапісанай сітуацыі нясе не адно ведамства. Гэта і ўласнік дома, і самыя разнастайныя выканаўчыя і кантрольныя органы. І той факт, што на працягу некалькіх месяцаў не прыняты ніякія дзей-сныя меры, сведчыць аб іх нездавальняючай рабоце.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ У Талачыне паўгода не рашаецца праблема са згарэлай кватэраю (+фота) ”

  1. polkovnik , 26 января 2016 , 19:50

    Что имеем не храним…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать ответ к polkovnik

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене