“Бродячие артисты” не сядзяць на месцы

27 января 2016 14:17

“Калядны перазвон” — так трапна і меладычна назвалі праграму мерапрыемстваў, прысвечаных Новаму году і Калядам удзельнікі аўтаклуба “Бродячие артисты”. Пачаліся віншаванні з канцэрта “От всей души” для жыхароў вёсак Плоскае, Райцы. У першыя дні новага года артысты наведалі старажылаў у Сакалянцы, Навінцы, Загараддзі, Палявой. Кожная з вёсак раптам ажыла, нібы прачнуўшыся ад зімовага сну, напоўнілася вясёлай музыкай і песнямі. Па тварах і настрою вяскоўцаў было бачна, што артысты сталі для іх жаданымі гасцямі.

Дзетвара ў святочныя дні таксама не сумавала. Для іх у Раіцкім сельскім Доме культуры было наладжана тэатралізаванае прадстаўленне “В порядке очередности”, праведзены “Навагодні брэйн-рынг”, ранішнік “Прощание с елочкой на Рождество”.

14 студзеня сапраўдным сюрпрызам для дзяцей і дарослых стала правядзенне абраду “Васілле”. Па народным звычаі гэта дзіцячыя Калядкі, у якіх прынялі ўдзел юныя артысты дзіцячага калектыву аўтаклуба “Забава”. “Мы з Калядкамі шагалі, не стаміліся, не замерзлі. Не шкадуйце вы для нас ні піражкоў, ні булачак,” — жартаўліва звярталіся маленькія калядоўшчыкі да гаспадароў. А тыя з усмешкай віталі гасцей, падносілі пачастункі.

На днях артысты аўтаклуба і Раіцкага сельскага Дома культуры завіталі ў раённае аддзяленне дзённага прабывання для пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Загадчыца аўтаклуба Людміла Ждановіч сардэчна павіншавала прысутных з Новым годам і Калядамі.

Тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам артыстаў Таццяны Яскевіч, Анатоля Мікульчыка, Марыны Какошкі, Раісы Зімніцкай, песні ў выкананні Людмілы Ждановіч, Мікалая Сушкова пад акампанемент Сяргея Берастава, гульні, душэўныя размовы за традыцыйным кубкам гарбаты стварылі добры настрой, цёплую абстаноўку для пажылых людзей. Яны ўспаміналі сваю маладосць, як працавалі і адпачывалі.  Напрыклад, Аляксандра Ерамееўна Магілявец рабіла ў банку, у маладосці захаплялася музыкай, іграла на гітары, балалайцы, мандаліне, актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Зінаіда Максімаўна Барада — былы медработнік дзіцячага сада №1. Успомніла, як любіла ў дзявоцтве танцаваць ды спяваць, захаплялася вышыўкай.

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў аграгарадку Райцы. У сельскім Доме культуры адбыўся канцэрт народнага клуба “Ветэран”. Падчас Вадохрышча па ініцыятыве “Бродячих артистов” прайшла  акцыя “Святая вада”.  Артысты аўтаклуба развезлі асвячоную ваду па аддаленых вёсках.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
"Бродячие артисты" не сядзяць на месцы, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене