Падчас снегападаў на цэнтральных дарогах захоўвалася штатная сітуацыя

28 января 2016 13:02

Забыўшы, што такое сапраўдная зіма, мы ўздымаем ажыятаж з нагоды больш-менш моцнага снегападу, радуемся яму, або наракаем, калі стыхія стварае нам тыя ці іншыя перашкоды. 20 студзеня адзін беларускі інтэрнэт-партал нават прапанаваў прысвойваць цыклонам беларускія імёны і паабяцаў аплаціць гэтую працэдуру і адправіць заяўку на кафедру метэаралогіі Свабоднага берлінскага ўніверсітэта. У той жа дзень мы вырашылі пацікавіцца, як сустрэлі і правялі дзвюх замежных госцяў — “Даніелу” і “Эму” —дарожнікі нашага раёна. З гэтай мэтаю праехалі па трасе М1/Е30 разам з галоўным інжынерам ДЭУ-8 Сяргеем Квачанкам.

— Працавалі мы, можна сказаць, у штатным рэжыме, надзвычайнаю сітуацыя на дарогах для нас не стала, — расказаў Сяргей Канстанцінавіч. — “Даніела” — гэта не “Хаўер”, хаця нават і тады, у 2013-м, у нас не было падстаў для панікі, на прамых участках дарожны рух адбываўся без перашкод, толькі на паваротах, развязках часам узнікалі затрымкі, але мы здымалі ўсе пытанні на працягу дзесяці хвілін. Што да снегападаў у апошнія дні, то падчас іх адбылося адно невялікае здарэнне па віне вадзіцеля фуры. Ішлі дзве нашы снега-ачышчальныя машыны, адна па левым баку праезнай часткі, другая па правым, паміж імі, у адпаведнасці з тэхналагічнаю картаю, адлегласць у трыццаць метраў, хуткасць руху — 40 кіламетраў за гадзіну. Вадзіцель фуры вырашыў праскочыць паміж машынамі і зачапіў іх снегаачышчальныя адвалы (таму што фура стала непаслухмянаю, наехаўшы на снегавы вал, які ўтвараецца пасля першай машыны і зграбаецца на абочыну другою). Пашкоджанне нашай тэхнікі атрымалася нязначнае, мы дачакаліся прыезду дзяржаўтаінспекцыі і працягнулі работу.

Калі па трасе ідзе снегаўборачная тэхніка, растлумачыў Сяргей Канстанцінавіч, не трэба старацца яе абагнаць. Дарожнікі робяць сваю справу, да таго ж працуюць яны менавіта дзеля карысці ўсіх удзельнікаў руху, дзеля іх бяспекі і камфорту. Таму часовыя нязручнасці неабходна перачакаць, лепш праехаць паціху дзясятак кіламетраў, чым рызыкаваць, ставячы пад небяспеку сябе і іншых. Але, на жаль, не ўсе гэта разумеюць:

— Калі праводзім поўную снегаачыстку (уборка снегу не толькі з палос руху, а і з раздзяляльнай паласы), то я нават прашу для суправаджэння машыну ДАІ, каб ніхто не рваўся “пагуляць у шашкі” з грэйдарамі.

Снежныя валы, якія ўтварыліся на абочынах у працэсе ачысткі дарогі, руху аўтамабіляў не замінаюць, але і ад іх трэба пазбавіцца. Для гэтай мэты пры цяперашніх умовах надвор’я паспяхова выкарыстоўваюцца два навясныя ротары. Адзін з іх на базе пагрузчыка “Амкадор”, другі — на базе германскай універсальнай машыны “Mercedes-Benz Unimog” (на здымку).

— Машыне ўжо дваццаць гадоў, але знаходзіцца яна ў выдатным стане, — растлумачыў наш субяседнік. — Тэхніка якасная сама па сабе, і, зразумела, ад людзей, якім яна даверана, таксама шмат што залежыць. У цяперашні час машынаю кіруе Сяргей Малашкевіч. Акрамя ротара, можна выкарыстоўваць іншае навясное абсталяванне (у нас ёсць каля дзесяці яго відаў) для самых разнастайных работ.

Акрамя дарогі М1, як вядома, ДЭУ-8 абслугоўвае яшчэ і Р19. На ёй таксама паспяхова прымаліся ўсе меры для забеспячэння праезду аўтатранспарту, праводзілася расчыстка праезнай часткі і пунктаў прыпынку аўтобусаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене