Равеснік газеты: Станіслаў і Раіса Феліксавы разам і ў радасці, і ў горы

30 января 2016 11:30

Станіслаў Сцяпанавіч Феліксаў, старажыл вёскі Кацэвічы, нарадзіўся ў тым жа месяцы і годзе, калі пабачыў свет і першы нумар нашай раённай газеты. Сёлета раёнка і яе равеснікі спраўляюць юбілей — восемдзесят пяць гадоў. Увесь гэты час газета, як і чалавек, расла, развівалася, набіралася вопыту. З гэтай нагоды мы і прыехалі да будучага юбіляра, каб даведацца, якімі  былі для яго гэтыя гады.

Хата, дзе жыве ён з жонкай Раісай Сяргееўнай, знаходзіцца амаль у канцы вёскі на ўзгорку. Сцежка на вуліцу і двор па-гаспадарску  старанна расчышчаны. Сын Віктар, які прыехаў дапамагчы бацькам, ласкава і занепакоена пажурыў маці, што сама ўзялася за лапату. “Ат, — махнула яна рукою, — ці ж я буду  чакаць, пакуль ты прыедзеш?  Вунь колькі снегу намяло. Нічога, я паціхеньку, ці першы раз?” У іх  нязлосную перабранку ўмяшаўся бацька: “Раней я таксама цябе не чакаў. А цяпер сілы ўжо не тыя. Жывём на леках. Некалькі крокаў ступлю, і мне ўжо цяжка. Адкуль яно будзе, гэтае здароўе, калі з малых гадоў столькі працавалі”.

Да вайны Станіслаў Сцяпанавіч закончыў два класы Кацэвіцкай пачатковай школы. Успамінаючы гады ліхалецця, ён расказаў, што час ад часу немцы наязджалі, патрабавалі прадукты, але вялікай бяды не чынілі. Больш давялося перажыць людзям у суседніх вёсках. З трывогай і страхам глядзелі дарослыя і дзеці на зарыва пажару, калі палілі хаты ў Манастырах. У вёсцы баяліся больш паліцаяў. Тыя паводзілі сябе нахабна, здзекаваліся і сілком адбіралі апошняе. Таму ён, дзесяцігадовы хлапчук, як і іншыя дзеці, стараўся з людзьмі не пападацца ім на вочы.

Бацьку забралі на фронт пасля вызвалення Беларусі. Было балюча і крыўдна, калі незадоўга да ўсенароднага вялікага дня Феліксавы атрымалі пахавальную.

Трэці клас Станіслаў закончыў пасля вайны, больш у школу не пайшоў. Папрасіўся на працу ў калгас. Рабочых рук не хапала, і яго ахвотна прынялі. За падлеткам замацавалі догляд  пары коней, на іх ён і працаваў — вясной і восенню араў, летам перавозіў сена. Зімою займаліся нарыхтоўкай дроў, валілі лес і перавозілі на станцыю Трацылава, там грузілі ў вагоны.

Вярнуўшыся пасля службы ў арміі, зноў пайшоў працаваць, цяпер ужо ў калгасную  будаўнічую брыгаду. Цяслярская справа прыйшлася па душы. Тройчы  за  працоўны стаж Станіслава Сцяпанавіча калгас змяняў шыльду — “Свабода”, імя Чапаева, імя Энгельса. З цягам часу мянялася і назва раённай газеты — “Калгаснік Талачыншчыны”, “Чырвоны хлебароб”, “Сцяг Ільіча”, “Наша Талачыншчына”.  Ён  памятае, як з цікавасцю яе прачытвалі, натхняліся добрымі навінамі. Амаль у адзін голас з гаспадыняй прамовілі, што раёнка — чаканы госць у іх хаце і зараз.

У 1964 годзе ён  ажаніўся з мясцовай  дзяўчынай. Раіса гадавалася ў вялікай сям’і, прывучаная з дзяцінства да працы. Як і іншыя ў той час аднавяскоўцы, яны трымалі вялікую гаспадарку. Памочнікамі падрасталі два сыны. Па-рознаму склаўся іх лёс. Вялікае гора перажылі бацькі, калі трагічна загінуў старэйшы, Міхаіл.

Малодшы, Віктар, радаваў бацькоў выдатнымі адзнакамі ў школе, з залатым медалём атрымаў атэстат.  Закончыў  ваеннае вучылішча, служыў на Крайняй Поўначы, на паўвостраве Рыбачым. Праз два гады вярнуўся ў Беларусь. Тут стварыў сям’ю, жыве ў Талачыне, працуе электрамеханікам па рамонце і абслугоўванні медыцынскага абсталявання ў ЦРБ.

У жніўні 2014 года Феліксавы справілі залатое вяселле. На правах гаспадыні і вернай спадарожніцы жыцця Раіса Сяргееўна з гонарам прамовіла: “У радасці і горы разам — гэта пра нас. Ніколі муж мяне не пакрыўдзіў, не сказаў дрэннага слова. Дай Бог кожнай сям’і гэтак пражыць”.

Сказаныя жанчынай словы глыбока запалі ў душу. Вось прыклад прыгажосці сямейных узаемаадносін, вернасці, павагі адзін да аднаго.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +3 (from 3 votes)
Равеснік газеты: Станіслаў і Раіса Феліксавы разам і ў радасці, і ў горы, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Январь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей