Ва УП “Племзавод “Рэканструктар” наступаюць на тыя ж граблі

1 февраля 2016 16:18

Час ідзе не проста хутка, а ляціць. Хто не губляе яго марна — рухаецца наперад. А хто не здольны з ім лічыцца — недабірае ў вытворчасці, невядома чаго чакае. Гэты вывад быў зроблены на чарговым дні жывёлавода ва УП “Племзавод “Рэканструктар” галоўным спецыялістам райсельгасхарча Т. П. Саўчанкай. Для вока вопытнага спецыяліста ніякая дробязь не застаецца незаўважнай. Але ў адрозненне ад непасрэдна адказваючых за справу яна не праходзіць міма гэтых дробязей.

Што добра — тое добра. Таму не прамінула выказаць падзяку жывёлаводам за запоўненыя прыгатаваным кормам кармушкі, чысціню ў праходах, за, наогул, стан памяшканняў, завезеную ў дастатковай колькасці хвойную лапку ў загоны, догляд ад’ёмных цялятак, арганізацыю прагулак для жывёлы. Але пажадана, каб былі праходы пасыпаны пілавіннем. Тады чысцей і святлей, лепш дыхаецца, здаравей для жывёлы.

Калі зазірнулі глыбей, пытанняў аказалася больш. Да адпаведнага перыяду леташняга недабіраюць па продажы малака 18%. Па разліках, за студзень выходзіць гаспадарка толькі на 100%. Спад пайшоў з сярэдзіны месяца. Прычынай сталі і ўзмацнелыя маразы, і адсутнасць канцэнтратаў, а ў апошні тыдзень пераход у кармленні на менш якасны сянаж, горшы па спажыўнасці, чым быў да гэтага. А травяныя кармы займаюць у рацыёне вядучае месца.

Пакуль чакалі галоўнага заатэхніка, зазірнулі на раіцкіх фермах у даільны блок. Даільныя стаканы аказаліся як трэба нявымытымі. Бруднаватыя насадкі, замкі, пульсатары. Такі ж і вонкавы стан апаратаў, халадзільнікаў. Унутры апошнія прамываюцца аўтаматычна шчолачнымі кіслотамі, а для вонкавай апрацоўкі патрэбная рука чалавека.

Станоўчы момант — мы не заўважылі рэшткаў грубых кармоў на праходах. Ні пасмачкі сена, як гаворыцца, не трапляе ў гной. А вось станочкі для цялятак не пашкодзіла б пабяліць, зрабіць іх дэзінфекцыю.

Не арганізаваная ў мэтах захавання маладняку работа з малодзівам, няма для яго замарожвання халадзільніка. Для павышэння ў крыві жывёлы ўтрымання цукру, што адчувальна павышае яе прадукцыйнасць, няма магчымасці завезці патаку. Размеркавалі па месяцах зернефураж і зменшылі дачу прыгатаваных канцэнтратаў на галаву  жывёлы, пакінуўшы іх толькі 300 грамаў на літр прадукцыі. Прыбаўка прадукцыі пайшла ад аднаго да другога з мінулых дзён. У Новым Сяле з-за перабояў з вадой, адкрыліся прабоіны на водаправодзе, які ўжо тыдзень недабіраюць малако.

У Райцах правялі кантрольныя дойкі, але адсарціроўку кароў па прадукцыйнасці не зрабілі ў поўнай меры. Няма ніякіх паметак, якая з іх і колькі дае малака, які для гэтага прадугледжаны рацыён.

— Учора, — заўважае Таццяна Паўлаўна, — прыйшла новая даярка, як быць, калі ў групе каровы абязлічаны. Трэба, згодная, эканоміць кармы, а для гэтага трэба найперш іх рацыянальна скарыстоўваць. Перакананая, па данай групе будзе “мінус” па малаку, бо ўсе з жывёлін атрымаюць канцэнтраты пароўну. Пазначце кароў, зрабіце меткі, бо для чаго тады кантрольныя дойкі, калі не даводзім справу да канца, пакідаем шмат што зробленае на паперы…

Прааналізаваць статак па прадукцыйнасці, зрабіць сарціроўку жывёлы, арганізаваць дыферынцыраванае кармленне — такія задачы пастаўлены перад спецыялістамі і жывёлаводамі на бліжэйшыя дні. Работа спецыялістаў павінна прыносіць вынік — і галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, асемянатара, загадчыка фермы, ветэрынарнага ўрача, кіраўніка гаспадаркі і іншых. На чарговай сустрэчы аб гэтым і пойдзе размова — што канкрэтна зроблена па пастаўленых задачах.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене