Глыбокая плынь жыцця: у дзіцячай бібліятэцы ў Талачыне разгорнута выстава “Лепшыя кнігі Івана Шамякіна”

2 февраля 2016 13:02

30 студзеня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння  Івана Шамякіна — народнага пісьменніка, класіка нашай нацыянальнай літаратуры, грамадскага дзеяча. Яшчэ пры жыцці ён стаў адным з самых вядомых і папулярных пісьменнікаў у Беларусі і за яе межамі. Яго творы, вядомыя нам са школы, перакладзены больш чым на 30 моў свету, выдаваліся ў Савецкім Саюзе шматтысячнымі і мільённымі тыражамі.

Іван Шамякін належыў да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

З гэтай нагоды у гарадской дзіцячай бібліятэцы ў чытальнай зале для вучняў старэйшых класаў аформлена кніжная выстава “Лепшыя кнігі Івана Шамякіна”. Работнікамі бібліятэкі быў праведзены агляд літаратуры пісьменніка. Увазе вучням прадстаўлены аповесці “Помста”, “Гандлярка і паэт”, “Ахвяры”, раманы “Глыбокая плынь”, “Снежныя зімы”, “Сэрца на далоні”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка” і іншыя.

Аматары творчасці пісьменніка да 15 лютага могуць наведаць выставу, каб глыбей пазнаёміцца з творчасцю Івана Шамякіна, кожны твор якога — старонка жыцця беларускага народа, яго гісторыі.

Алена МАНЬКОЎСКАЯ,
загадчыца гарадской дзіцячай бібліятэкі.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Глыбокая плынь жыцця: у дзіцячай бібліятэцы ў Талачыне разгорнута выстава “Лепшыя кнігі Івана Шамякіна”, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене