Год культуры абавязвае задумацца і над пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя

2 февраля 2016 12:44

Паказчыкам культурнага ўзроўню чалавека з’яўляюцца, акрамя ўсяго, і яго адносіны да пытанняў захавання чысціні навакольнага асяроддзя, аховы жывёльнага і расліннага свету, зберажэння прыродных рэсурсаў. Таму на пачатку Года культуры мы папрасілі начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Прадку В. П. і галоўнага спецыяліста Драздоўскага Д. М. расказаць аб выніках работы ў 2015-м і планах на 2016-ты.

ПАРУШАЛЬНІКАЎ ЧАКАЮЦЬ ПАКАРАННІ

Прыродаахоўная інспекцыя — кантрольнае ведамства, прызначэнне якога — выяўляць парушэнні і прыцягваць за іх да адказнасці, таму аналіз зробленай работы мы пачалі, заканамерна, з вынікаў кантрольнай дзейнасці.

— За мінулы год намі праведзена 13 планавых і 11 кантрольных праверак, 3 рэйды сумесна з пракуратураю (па абследаванні фермаў у водаахоўных зонах, унутрыгаспадарчых кар’ераў і зон адпачынку на вадзе), — расказаў Валерый Пятровіч. — Па фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства складзена 105 пратаколаў (з іх 59 працэнтаў — у сферы сельгасвытворчасці) на агульную суму 125 мільёнаў рублёў. Прыцягнута да адказнасці сем грамадзян, з іх два за мыццё аўтамабіляў у населеным пункце, адзін па факце працякання каналізацыі на тэрыторыі водаахоўнай зоны і чатыры за перавышэнне ўзроўню шкодных выкідаў аўтамабіля (у ходзе сумеснай з дзяржаўтаінспекцыяй акцыі “Чыстае паветра”).

НА КАНТРОЛІ — РАСЛІННЫ СВЕТ

Работа інспекцыі ў мінулым годзе была вельмі насычанай і напружанай у сувязі з падрыхтоўкаю раёна да абласных “Дажынак”. Акрамя таго, што даводзілася працаваць у складзе камісій па прыёмцы 82-х аб’ектаў, неабходна было пільна сачыць за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства падрадчыкамі падчас правядзення разнастайных работ:

— Не дапусціць несанкцыянаванага выкідвання будаўнічага смецця, засцерагчы ад пашкоджання газоны і дрэвы — клопатаў было нямала, — успамінае Валерый Пятровіч. — Напрыклад, пры асфальтаванні тратуара неабходна пакідаць свабодны грунт у радыусе адзін метр вакол дрэва. Падчас правядзення работ на вуліцы Дзяржынскага каля рэстарана ў адным месцы гэтая норма была парушана (радыус зменшаны сантыметраў да сарака), і мы дабіліся таго, што падрадчык выразаў лішні асфальт. Іначай гэтае дрэва загінула б.

Дарэчы, акрамя захавання зялёных насаджэнняў, інспекцыя клапоціцца і аб далейшым азеляненні горада: у мінулым годзе была ўнесена прапанова райвыканкаму аб высадцы ў Талачыне 540 дрэў. Ініцыятыва, паведаміў Валерый Прадка, падтрымана, і вясною павінны пачацца работы па высадцы дрэў у некаторых грамадскіх месцах і на тэрыторыях каля жылых дамоў.

ЭКАЛОГІЯ І ЭКАНОМІКА

2016 год стане для інспекцыі не менш насычаным і напружаным. Адных толькі праверак запланавана на першае паўгоддзе 12. Вялікая ўвага будзе ўдзяляцца пытанням збору другасных матэрыяльных рэсурсаў.

— Летась раён выканаў дзяржзаказ па нарыхтоўцы ўсіх відаў ДМР (шкло, метал, пластык, папера), акрамя макулатуры, але недавыканаў напалову даведзенае заданне (яно звычайна ўстанаўліваецца з перавышэннем дзяржзаказу). Нарыхтоўкаю ДМР займаюцца райспажыўтаварыства і два прадпрыемствы ЖКГ. Хацелася б таксама, каб насельніцтва больш свядома адносілася да збору адпрацаваных батарэек (іх прымаюць ва ўнівермагах райспажыўтаварыства ў Талачыне і Коханаве), старой радыёапаратуры (тэлевізары, камп’ютары і г. д. неабходна выносіць на кантэйнерныя пляцоўкі або здаваць у райспажыўтаварыства), люмінесцэнтных лямпачак (здаваць у жыллёва-камунальныя прадпрыемствы). Тут, праўда, паўстае праблема, якая яшчэ не вырашана на рэспубліканскім узроўні. Калі жыхары Талачына і Коханава могуць пазбавіцца ад гэтых відаў адходаў, не прычыняючы шкоды экалогіі, то што рабіць у сельскай мясцовасці? Батарэйкі і лямпачкі — адходы першага класу небяспекі, таму, напрыклад, аўталаўка іх збіраць не можа (захоўванне побач з прадуктамі не дапускаецца). Словам, сістэма збору такіх адходаў пакуль што не адпрацавана ў маштабах краіны.

Пасля нашай сустрэчы мы на ўсялякі выпадак папрасілі ў жыллёва-камунальных прадпрыемствах удакладніць, куды неабходна грамадзянам здаваць лямпачкі. У ДП “Талачын-камунальнік” нам паведамілі, што іх можна прыносіць у адміністрацыйны будынак (вул. Леніна, 99А), а ў ДП “Коханава-ЖКГ” — у памяшканне, у якім знаходзяцца электрыкі, каля цэнтральнага цеплапункта.

ЗБЕРАГЧЫ БАГАЦЦЕ НЕТРАЎ

Яшчэ адным заўважным напрамкам дзейнасці ў гэтым годзе стане ўзмацненне кантролю за выкарыстаннем карысных выкапняў. Як паведамілі нашы субяседнікі, па стане на 1 студзеня ў раёне налічвалася 14 унутрыгаспадарчых і 1 прамысловы кар’ер (для здабычы пяску). Таксама ў раёне ёсць вялікія запасы чырвонай гліны і торфу.

ПАЗБАВІЦЦА АД НЕБЯСПЕЧНАГА ГРУЗУ

Магчыма, сёлета ўдасца нарэшце вырашыць пытанне ўтылізацыі непрыдатных да выкарыстання пестыцыдаў, якіх у мінулыя гады было сабрана больш за 62 тоны з усяго раёна. Зараз яны захоўваюцца ў належных умовах і асаблівых праблем не выклікаюць, але ўсё ж гэтае месца з’яўляецца патэнцыяльна небяспечным аб’ектам. Пытанне будзе рашацца на ўзроўні міністэрства.

СУМНІЎНАЯ І НЕНАДЗЕЙНАЯ ЭКАНОМІЯ

Калі радыёапаратуру, па словах нашых субяседнікаў, жыллёва-камунальныя прадпрыемствы павінны без лішніх пытанняў забіраць з кантэйнерных пляцовак, то з буйнагабарытным смеццем (голле дрэў, аконныя рамы, дошкі і г. д.) сітуацыя іншая. Грамадзянін павінен звярнуцца ў камунгас, заказаць тэхніку для вывазу, аплаціць гэтую паслугу.

— Я сам дзейнічаў па такой схеме, калі рабіў дома рамонт, і таму дакладна ведаю, што гэта і проста, і нядорага, — адзначыў Дзмітрый Драздоўскі. — Патэлефанаваў у ЖКГ, мне падагналі прычэп, я яго за дзень запоўніў — і ніякіх праблем. Заплаціў нейкія капейкі.

— А вось калі хто-небудзь папа-дзецца на невыкананні правілаў абыходжання з адходамі, то штраф для фізічнай асобы складзе за розныя віды парушэнняў да 50-ці базавых велічынь, — папярэдзіў Валерый Прадка.

Канечне, хацелася б, каб галоўным фактарам павышэння экалагічнай культуры былі не штрафы і прадпісанні, а ўласныя перакананні грамадзян, свядомыя адносіны кожнага з нас да пытанняў захавання планеты для сваіх нашчадкаў. Няхай Год культуры стане ў гэтым плане штуршком для тых, хто яшчэ знаходзіцца ў палоне абыякавасці і безадказнасці.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: ёмістасць для збору адпрацаваных батарэек у краме “Хозмир” (Талачын).

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



4 комментария на “ Год культуры абавязвае задумацца і над пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя ”

  1. Сергей , 8 февраля 2016 , 18:30

    Купили недавно батарейку в магазине “Товары для дома”. А она оказалась неработоспособной. При более внимательном рассмотрении на боковой стороне корпуса батарейки обнаружились следы коррозии (окисления). Есть подозрение, что недобросовестные продавцы извлекают отработанные батарейки из контейнера для сбора таковых и продают их под видом новых. Из этого следует, что контейнеры для сбора отработанных батареек лучше устанавливать не в магазинах, где батарейки же и продают, а где-то в других местах. В любом случае надо быть внимательным: чтобы батарейка была в упаковке, упаковка была не вскрыта, не истёк срок годности. При покупке батареек будьте внимательны! Остерегайтесь подлога!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Небарака , 4 февраля 2016 , 22:43

    Зачем собирать батарейки? В Республике Беларусь нет ни одного предприятия по переработке бытовых элементов питания(батареек),их выбрасывают вместе с остальным мусором на общую свалку.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Якуб Лойка, эколяг , 5 февраля 2016 , 11:31

      Сэнс у тым, што батарэйкі вельмі таксічныя рэчывы ўтрымліваюць і раскіданыя абы дзе забруджваюць моцна глебу тым жа кадміям. Таму іх лепш захоўваць у адным месцы…. Ды і перапрацаваць у будучым прасцей будзе

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Редько Д.М. , 3 февраля 2016 , 18:08

    План выполнили и успокоились. А сверх плана нельзя работать? Я, например, понятия не имею, где в городе принимают и принимают ли вообще макулатуру и прочие вещи. Нельзя ли сделать какую-нибудь рекламу на эту тему? А так ведь приходится все бросать в мусорный контейнер. И не факт, что там все собирается сортированным.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене