УП “Талачынская Навінка”: цяжкасцей нямала, але настрой аптымістычны

8 февраля 2016 14:47

УП “Талачынская Навінка” ўвесь апошні час па вытворчасці і продажы малака дзяржаве займае апошняе месца ў раёне. Маюць нязначны ўдой на карову, і ён амаль удвая меншы да мінулагодняга перыяду. Так, многія абставіны склаліся, як гаворыцца, супраць. У засушлівае лета не выраслі травы, не было паліва, каб іх у час убраць, бяскорміца паўтарылася ў чарговы год. Тут умяшаўся і фактар псіхалагічны. Наступілі некаторае бязвер’е ў свае сілы, разгубленасць, спрацавала і інертнасць — неяк будзе. Але два гады горкага вопыту ў рэшце рэшт працверазілі тутэйшых гаспадарнікаў. Зразумелі — нельга чакаць лепшага ці горшага часу, а неабходна брацца як трэба вырашаць пытанні неадкладна.

На машынным двары пагаварылі з механізатарамі. Бачна, ёсць настрой на справу. Актыўна ўзяліся за рамонт тэхнікі, машын. Якраз пад’ехаў галоўны інжынер, даставіў пару сотняў літраў паліва.

— На дзень хопіць, — удакладніў Пётр Гендзік, — перакінуць кармы з Маляўкі… Акрамя гэтага бяруць сянаж у суседзяў, у ААТ “Слаўнае”. Аператыўна заправілі КЗР, і ён тут жа накіраваўся на пляцоўку, дзе раскатваюць рулоны з аўсянай саломай. КЗР здрабняе яе, а потым кормазмяшальнік гатуе сумесі, беручы ўперамешку сянаж, кармавую, добрай якасці, салому і некаторыя іншыя дабаўкі. Прыдумана добра, знойдзена прымяненне саломе — і гэта як выйсце ў складанай сітуацыі з травянымі і іншымі кармамі.

Руплівасць мы ўбачылі і ў гаражы. Каля трактароў завіхаліся людзі. Сустрэлі даўняга добрага знаёмага Мікалая Мікалаевіча Чыкуна.

У свой МТЗ-1221 ён ставіў атрыманую з рамонту каробку перадач. Трактару больш за 10 год, прайшоў праз рукі не аднаго механізатара. Няма сумнення, што, трапіўшы ў рукі Мікалая, яшчэ не адзін год паслужыць гаспадарцы.

— Да вясны трэба падрыхтавацца, — заўважыў Мікалай Мікалаевіч, — ёсць час, усё неабходна пера-гледзець, каб потым у полі не прыпыняцца. Шмат ворыва, не ўзнятага з восені, засталося. А затым і сяўба, догляд, уборка. За ўсё ж душа баліць, я ж амаль 40 год аддаў сельскай працы, і ўсё на трактарах.

Дарэчы, такіх, як Мікалай Чыкун, у гаспадарцы большасць. Цяжка, заробкі засмучаюць, але, хоць на душы і смутак, пра грошы ні слова. Такія нашыя людзі. Вось захапіліся рамонтам — і пра ўсё забыліся. Праца, як добрыя лекі. З верай у сваіх памочнікаў-механізатараў і слесараў гаварыў і галоўны інжынер:

— Вопытныя, уцягнутыя ў клопат пра зямлю яе не кінуць. І мне прыемна, што такіх у нас большасць. Не будзе праблем усю тэхніку і машыны да пачатку сакавіка паставіць на лінейку гатоўнасці…

Размову пра бягучыя справы і прадстаячыя мы працягнулі ў кабінеце дырэктара прадпрыемства Аляксандра Анатольевіча Харкевіча:

— Праблема, якую прадбачылі, — гэта выхад на пенсію часткі жывёлаводаў. Некаторых па-ранейшаму спакушае магчымасць працаваць у суседніх “Кляновічах” і ў будаўнічай арганізацыі ў Круглым. Гэта іх выбар, хоць і ім таксама не проста. Там свае складанасці і праблемы.

Мы ж вырашаем свае. І галоўная з іх давесці да асобных жывёлаводаў, што нельга абы-як жыць, працаваць, наладжваць на працы гульбу. З-за гэтага, прама скажу, мы амаль на чвэрць сапсавалі прадукцыйны статак у летні перыяд. Не выходзілі жанчыны па некалькі дзён на працу, жывёла не даілася, не дадойвалася, каровы пайшлі ў запуск, пачаліся захворванні. Цяпер балюча за гэта расплачваемся. Кропка ўрэшце пастаўлена. Зрываў працоўнай дысцыпліны стала менш.

Пайшлі на той крок, што для захаванасці маладняку ў такіх даярак забіраем нованароджаных цялятак. Гэта дало вынік, прыпынілася непрадукцыйнае выбыццё маладняку. На кантроль узята даенне кароў. На фермах тры разы на дзень дзяжураць спецыялісты, у тым ліку і на раздачы канцэнтратаў. Яны не самыя якасныя, у асноўным авёс свайго памолу. Але ж — што ёсць, тое ёсць. Жадаў бы лепшага і завозімы сянаж, але і гэтаму рады.

Падабралі новую загадчыцу комплексу на Ламіншчыне, з вопытных, адказных даярак. Адразу кантрольныя дойкі зрабіла Наталля Невісценка. Навялі ўсе разам парадак і чысціню. Былі правяраючыя, не зрабілі ніводнай заўвагі. Цяпер настойліва знімаем праблему нізкага сорту малака, адхілення ад нормы па шчыльнасці…

Ёсць разлікі па выпраўленні становішча ў бягучым годзе з кармамі. На хаду два кормаўборачныя камбайны, ёсць касілкі. У стуктуры траў упор робіцца на бабовыя культуры. Праўда, насенны матэрыял адсутнічае. Але кіраўнік усур’ёз заклапочаны змяненнем сітуацыі. Хоць, прама скажам, ужо нямала ў гэтым напрамку дзейнасці ўпушчана. Займаецца набыццём насення, яго падрыхтоўкай да пасеву, размеркаваннем плошчаў трэба неадкладна, і мець для гэтага ясны, празрысты план дзеянняў. Сваё слова тут павінны сказаць і спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама.

Аптымістычны настрой кіраўніка на лепшае — добрая рэч і надзейны памочнік у справах. Менавіта гэтыя змены ў калектыве УП “Талачынская Навінка” і мы вывезлі ў сваіх уражаннях, наведаўшы гаспадарку, пагутарыўшы з радавымі працаўнікамі і спецыялістамі.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене