Культура транспартнага абслугоўвання: няхай дарога пачынаецца прыемна

9 февраля 2016 12:53

У любы вакзал мы звычайна ўваходзім з больш або менш заўважным пачуццём загадкавасці і рамантыкі, нават калі гэта які-небудзь абшарпаны будынак у глыбокай правінцыі, бо дарога заўсёды абяцае нам штосьці новае, нязведанае. І ад таго, у якіх умовах мы купім білет і будзем чакаць свой аўтобус ці цягнік, залежыць наш настрой, эмацыянальны фон усяго падарожжа.

На днях мы вырашылі пацікавіцца, які эмацыянальны зарад атрымліваюць жыхары і госці Талачына, калі жыццёвыя патрэбы паклікалі іх здзейсніць паездку на аўтобусе па прыгарадным маршруце, і з гэтай мэтаю наведалі аўтастанцыю.

Будынак звонку і ўнутры пакінуў прыемныя ўражанні: светлыя і выразныя колеры, лёгкае паветра, чысціня і парадак. Толькі засталася незразумелаю сітуацыя з прыбіральнямі. Жаночая аказалася замкнёнаю, мужчынская — адчыненаю насцеж. Адчыненыя дзверы павінны сігналізаваць аб тым, што гэты санвузел выкарыстоўваецца ўсімі без разбору? Тады варта было б павесіць тут шыльдачку з літарамі М і Ж, або з суседніх дзвярэй зняць выяву жаночага сілуэта, каб не ўводзіць людзей у зман і засцерагчы іх ад непаразуменняў накшталт “заходи, дядя, чего уставился” (з кінафільма “Джентльмены удачи”).

Прыемна прайсці і па пероне: лавачкі, калоны, урны — усё тут гарманічна спалучаецца, усё на сваім месцы і ў належным стане. Праўда, наконт стану не абысціся без адной агаворкі. Метал, якім абшыты калоны, месцамі памяты (можа, які-небудзь п’яны хуліган дэманстраваў на ім моц кулакоў?), а на адной калоне знаходзіліся яшчэ і несанкцыянавана размешчаныя аб’явы: нехта прапануе рамонт камп’ютараў, нехта прадае в’етнамскіх парасят, нехта спадзяецца яшчэ на нейкі гешэфт, толькі спадзяванні гэтыя не спраўдзяцца, бо яго цыдулку ўжо заляпілі камп’ютаршчык і свінавод…

З камерцыйнага пункту гледжання перон аўтастанцыі — перспектыўнае месца для падобнага роду абвестак, рэклама гарантавана трапляе на вочы ўсім, хто накіроўваецца да аўтобуса. І людзі, напэўна, таксама задаволены, бо дзелавая інфармацыя такога кшталту многім можа спатрэбіцца. Але абы-як і абы-дзе налепленыя шматкі паперы не толькі псуюць выгляд, а яшчэ і даюць падставу прыцягнуць да адказнасці таго, хто іх сюды наляпіў, закон ёсць закон, і нічые прыватныя інтарэсы не павінны ставіцца вышэй за яго. Да таго ж хтосьці за рэкламу будзе ўдзячны, а кагосьці яна, размешчаная ў неналежным месцы, раздражняе і зневажае.

Відавочна, што ў цэлым на аўтастанцыі людзям забяспечаны камфортныя ўмовы і прымаюцца меры па падтрыманні парадку. Але некаторыя дробязі тэхнічнага і эстэтычнага характару варта было б выправіць, асабліва з улікам таго, што зараз на слыху ва ўсіх Год культуры.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене