Культура абслугоўвання: і ўсё ж “усё” — гэта па-ранейшаму “нічога”

12 февраля 2016 10:53

Дзесьці на мяжы дзевяностых і двухтысячных прадаўцы ў дзяржаўных крамах раптоўна сталі ў працэсе абслугоўвання пакупнікоў замест пытання “Усё?” збіваць іх з панталыку іншым: “Што яшчэ?” Давалася гэта постсавецкім небаракам відавочна з цяжкасцю: механічна выціскалі з сябе нязвыклую фразу, прынесеную з-за мяжы нейкімі новымі павевамі і яўна ўведзеную ў прафесійны лексікон работнікаў прылаўка камандна-адміністрацыйным метадам.

— Бутэльку ліманаду і дзве булачкі, — прасіў пакупнік.

— Што яшчэ? Як гэта нічога? А чаму толькі дзве, вазьміце лепш тры! — дурыла чалавеку галаву безгустоўна намакіяжаная прадаўшчыца ў замызганым халаце і з бруднымі пазногцямі, спрабуючы зымітаваць какетлівую інтанацыю.

З гадамі некаторыя напрактыкаваліся вымаўляць гэтае “што яшчэ” не так недарэчна, больш натуральна. Некаторыя цяпер ужываюць і мякчэйшы варыянт: “Што-небудзь яшчэ?” А некаторыя, не напружваючы ні сябе, ні субяседніка, пытаюцца па-старому, проста і па-чалавечы: “Усё?”

Апошнім часам мне даводзілася назіраць нейкую новую тэндэнцыю на запраўках “Беларуснафты” (у розных месцах, у прыватнасці на тэрыторыі Талачынскага і Барысаўскага раёнаў).

— Напоі, пячэнне, шакалад у дарогу? — прапаноўваюць касіры кожнаму, хто запраўляе машыну ці купляе якія-небудзь расходныя матэрыялы. — Дзякуй, да пабачэння, шчаслівай дарогі, — жадаюць, калі кліент адыходзіць, незалежна ад таго, ці “павёўся” ён на ненавязлівае ўнушэнне аб дадатковай пакупцы.

Унушэнні гэтыя сапраўды ненавязлівыя, далікатныя, раздражнення не выклікаюць (хаця і адчуваецца, што яшчэ чужародныя, не паспелі прыжыцца). Напэўна, таму, што сфармуляваны яны з арыентацыяй не на інтарэсы прадаўца (“Што яшчэ?” — гэта патрабаванне купіць што заўгодна, невядома што, абы толькі чалавек купіў, раскашэліўся), а на інтарэсы пакупніка (прапанова на ўсялякі выпадак узяць прадукты харчавання, бо ў дарозе яны могуць спатрэбіцца, напрыклад, у выпадку прастою па прычыне паломкі).

Канечне, самы бяспройгрышны варыянт — індывідуальны падыход. Найбольш эфектыўна гандаль будзе ісці, калі прадавец дасягне такога ўзроўню майстэрства, што з першага погляду зможа вызначыць, на якога пакупніка варта націснуць, якога можна злёгку паддурыць, а якога лепш без лішніх слоў абслужыць і выправадзіць. Галоўнае — каб усё было культурна і законна.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Фото cartoon.kulichki.com

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Культура абслугоўвання: і ўсё ж “усё” — гэта па-ранейшаму “нічога” ”

  1. Редько Д.М. , 12 февраля 2016 , 20:14

    Самое смешное, что “Что еще?” слышно во всех коммерческих торговых “точках”. Так что административно-командная система здесь “не при делах”. Это предпринимателям нужно любой ценой выжимать из людей прибыль. Даже таким подлым способом, как ценниками типа 199990 рублей. Нет бы честно написать 200000, так хотят и тут дурачить людей. Ну единица же меньше двойки. И не важно, что человек все равно потом разберется, но первой в глаза бросается единица. А вдруг человек задумается и купит все-таки?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Небарака , 14 февраля 2016 , 16:37

      Наоборот такие ценники во всех крупных гипермаркетах и торговых сетях ,которые принадлежат друзьям правителя и всеми способами стараются убрать конкурентов (частников ). Сертификаты это только предлог.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Борис Плешко , 12 февраля 2016 , 16:21

    Товарооборот-такое слово автор знает?
    Любой ценой.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене