Алена Роўба: у асваенні новай прафесіі дапамаглі веданне камп’ютарнай граматы і парады вопытных калег

13 февраля 2016 9:29

Можна з упэўненасцю сказаць, што Алена Роўба стала дастойнай зменай былой загадчыцы паштовага аддзялення “Ламіншчына” Людмілы Пятроўны Васільевай, якая шмат гадоў свайго жыцця аддала гэтай працы і цяпер на заслужаным адпачынку.

Вырасла Алена ў Славенях, марыла стаць правадніцай. Пры паступленні ў чыгуначны каледж не набрала дастатковую колькасць балаў. Дзяўчына не разгубілася, вярнулася ў родную школу, закончыла дзесяць класаў. Думка атрымаць прафесію, пачаць самастойнае жыццё не пакідала, і па накіраванні калгаса “Гігант” яна паступіла на эканамічнае аддзяленне Смальянскага сельскагаспадарчага тэхнікума, пасля заканчэння якога  вярнулася ў калгас.

Тут усё сваё жыццё працуе трактарыстам яе бацька,  маці да заслужанага адпачынку рабіла загадчыцай фермы. Міма сялібы Шкураценкаў прайсці і не спыніцца немагчыма — вакол яе рукамі гаспадыні створана непаўторная прыгажосць.

Праз два месяцы работы ў калгасе Алена стала галоўным эканамістам. Як прызналася маладая жанчына, за параўнальна невялікі перыяд некалькі разоў ёй прыходзілася пачынаць справу з нуля. З галавой акунулася яна ў свет планаў, лічбаў, разлікаў.

Наступны этап  жыцця быў прысвечаны сям’і. Алена выйшла замуж і пераехала ў г. Ліду. Не пакідала мара атрымаць вышэйшую адукацыю, і яна завочна паступіла адразу на трэці курс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на факультэт  “эканоміка і ўпраўленне прадпрыемствам”.

Лёс склаўся так, што праз пяць гадоў Алена з маленькім сынам Мішам вярнулася ў родныя Славені. Зноў стала працаваць галоўным эканамістам цяпер ужо  ў “Талачынскай Навінцы”. Ёй прыйшлося нямала папрацаваць, каб успомніць забытае, пазнаёміцца з новымі палажэннямі ў заканадаўстве, Працоўным кодэксе. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла ёй асобны добраўпарадкаваны дом.

З мая мінулага года Алена працуе загадчыцай паштовага аддзялення. Рашэнне змяніць месца работы было звязана перш за ўсё з сямейнымі абставінамі.

У асваенні новай прафесіі дапамаглі веданне камп’ютарнай граматы, парады больш вопытных спецыялістаў, кіраўніцтва. Зараз яна адчувае сябе больш упэўнена, навучылася хутка і ўважліва абслугоўваць кліентаў. Як вядома, пошта аказвае вялікую колькасць прывычных паслуг — прыём паштовых адпраўленняў, падпіскі, усіх відаў плацяжоў. Паступова ўводзяцца ў практыку новыя паслугі з выкарыстаннем сучасных інтэрнэт-тэхналогій.

Алена тактоўна, ветліва і ўважліва  прымае заказы ў кожнага з мясцовых жыхароў, прапаноўвае падпісацца на газеты і часопісы. Яна паведаміла, што не заўсёды ўдаецца выканаць даведзены план. Напрыклад, у гэтым месяцы выпісалі 35 рэспубліканскіх газет (па плане — 45). З іх найбольшай папулярнасцю карыстаецца “Советская Белоруссия”. Што да раённай газеты “Наша Талачыншчына”, то яе выпісалі 159 экзэмпляраў (па плане — 181).

Акрамя загадчыцы, у паштовым аддзяленні працуюць два паштальёны. Алена Гермалід абслугоўвае насельніцтва вёсак Камяніца, Новая Яблынка, частку вёскі Ламіншчына, Нарцызава. Аксана Васільева разносіць пошту ў астатняй частцы Ламіншчыны, Зарэччы, Славенях, Антанове. Акрамя падпіскі на перыядычныя выданні, яны таксама прымаюць ад вясковых жыхароў розныя плацяжы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене