Магчымасць папрацаваць над сабой: у чытальнай зале бібліятэкі ў Талачыне разгорнуты выставы юбіляраў

16 февраля 2016 17:05

У чытальнай зале раённай бібліятэкі адкрыліся новыя выстаўкі “Кнігі-юбіляры 2016 года” і “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года”. На мой погляд, кожнаму, хто любіць кнігі, варта зазірнуць на выстаўку і адкрыць для сябе штосьці цікавае.

Ці задумваліся мы, што многія любімыя намі творы маюць узрост? Напрыклад, патрыярху сярод выстаўленных кніг “Падарожжа Гулівера” Даніэля Свіфта сёлета спаўняецца 290 гадоў. Гэта ж колькі пакаленняў з 1726 года ў маленстве адчынялі сабе чароўны казачны свет праз кнігу! Сярод кніг-юбіляраў класікаў рускай і замежнай літаратуры можна знайсці творы, да якіх калісьці не дайшлі рукі, бо быў значны дэфіцыт на літаратуру, а потым змяніліся густы, ці былі нейкія іншыя прычыны. Вось і можна папоўніць свой літаратурны багаж.

На выстаўцы “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года” позірк прыцягнула невялікага фармату кніга Яна Чачота, якому сёлета спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння. Яго, як і Адама Міцкевіча, з якім Ян сябраваў з першага класа, абодва нарадзіліся на Навагрудчыне, доўгі час лічылі польскімі паэтамі.   Школьная  праграма іх творы не прадугледжвала і пазнаёміцца з некаторымі з іх давялося ўжо ў даволі сталым узросце.

Напрыклад, прачытаўшы некалькі гадоў таму на польская мове “Пан Тадэвуш”, дзе апісваліся падзеі на нашай беларускай зямлі, захацелася пазнаёміцца з гэтым і іншымі творамі паэта на беларускай мове. Але, на жаль, давялося знайсці толькі пераклад на рускую мову 1955 года выдання. Таму трэба радавацца, што мы маем магчымасць на беларускай мове пачытаць зборнік вершаў, балад і народных песень Яна Чачота. Яго ў свой час называлі зоркай беларускага адраджэння.

Многія польскамоўныя творы, дзе ён нашу зямлю называе Белай Руссю, яшчэ чакаюць перакладу. Але тое, што напісаў, сабраў і выдаў гэты таленавіты чалавек, ставіць яго ў шэраг класікаў беларускай і польскай літаратуры.

Дзякуючы яму і многім беларускім пісьменнікам, чый юбілей мы адзначаем у бягучым годзе (Максім Багдановіч, Іван Мележ, Іван Шамякін, Кандрат Крапіва), людзі могуць усвядоміць, што  беларуская мова — бацькоўская. Але як часта мы ёю карыстаемся ў штодзённым жыцці?! Што мы ведаем пра звычаі і абрады дзядоў?

Гэтымі пытаннямі задаваўся і Ян Чачот болеш за двухсот год таму і пісаў своім сябрам, што будучыя пакаленні ім не даруюць, калі яны не захаваюць бясцэнны скарб. Ян Антоні Чачот сабраў каля тысячы беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках “Сялянскія песні з над Немана і Дзвіны” у перакладзе на польскую мову, восьмую частку з якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У баладах ён адлюстраваў паданні і народныя казкі, вераванні і звычаі.

Многія яго творы напісаны на “народнай гаворцы”, якую называлі “мужыцкай мовай”. Яго сучаснік кампазітар Станіслаў Манюшка да многіх арыгінальных і перакладных вусна-паэтычных твораў  паэта напісаў музыку.

Як фалькларыст і этнограф Ян Чачот збіраў валачобныя, купальскія, калядныя, дажынкавыя, вясельныя, хрэсьбінныя і іншыя беларускія песні і звычаі.  Важнасць яго зборнікаў у тым, што два апошнія адлюстроўваюць два тыпы гаворак — паўночнай часткі Лепельшчына, дзе ён пражываў пасля 10-гадовай высылкі ў глібіню Расіі за удзел у віленскіх згуртаваннях моладзі, і паўднёва-ўсходняга дыялекту (Навагрудчына).

Пасля зняволення паэт страціў здароўе. Калі яму царскі ўрад дазволіў вярнуцца ў родныя навагрудскія мясціны, ён нейкі час пражываў у сяброў. Займаўся   выданнем сабраных ім твораў беларускага фальклору. Сабраны  ў Расіі за шмат гадоў  фальклор і перададзены на захаванне аднаму з сяброў  быў назаўсёды страчаны падчас паўстання 1863 — 1864 гадоў. Паэту не дапамагло лячэнне на водах у Друскеніках і ён памёр у 1847 годзе.

Так, дзякуючы бібліятэчнай выстаўцы, для меня адкрылася яшчэ адна старонка мінулага і нашай роднай мовы.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Магчымасць папрацаваць над сабой: у чытальнай зале бібліятэкі ў Талачыне разгорнуты выставы юбіляраў, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене