Калі палова моў свету знікне, то што стане з нашаю?
“Сёння ў свеце існуе каля 7000 моў, і больш за палову з іх могуць знікнуць на працягу жыцця некалькіх пакаленняў”, — паведамляецца на сайце ААН. “Адна з гэтых моў — беларуская”, — можам дадаць мы. І ад нас залежыць, як будучыя пакаленні прадоўжаць наша выказванне: адна з тых, што зніклі, ці з тых, што былі захаваны і зведалі росквіт.
Сёння ўжо мала хто ёй валодае, а з тых, хто валодае, мала хто шырока карыстаецца, каб пазбегнуць непаразуменняў і не прыцягваць да сябе лішняй увагі навакольных.
За час маёй журналісцкай практыкі ў мяне два разы субяседнікі пыталіся, ці можна пачытаць рускамоўны варыянт таго ці іншага беларускамоўнага артыкула з нашай газеты. Яны, аказваецца, думалі, што журналісты пішуць толькі на рускай мове, і некаторыя іх артыкулы перакладчык перакладае на беларускую. Ну, а тых, хто проста здзіўляецца, як гэта можна пісаць па-беларуску без слоўніка, без падручнікаў і даведнікаў, або хто выказвае пажаданне, каб артыкул па выніках нашай з ім гутаркі быў абавязкова на рускай мове, нават не гавару, іх не пералічыш.
Даводзілася, праўда, сутыкацца і з іншымі з’явамі: калі субяседнік міжволі пачынае падстройвацца пад цябе і, сам таго не заўважаючы, гаварыць на беларускай мове (пра-вільней сказаць — на трасянцы, ужываючы ўсе нешматлікія вядомыя яму беларускія словы, але сам гэты факт радуе).
Неяк адзін расіянін здзівіў пытаннем:
— А ці праўда, што, я чуў, нібыта беларуская мова, якая сёння гучыць у эфіры радыё і тэлебачання, на самай справе ўжо амаль не беларуская, бо насычана гэтымі, як іх там называюць, русіцызмамі, ці што?
— Русізмамі, — паправіў я. — Праўда. Толькі прычына не ў мове, а ў тым, што ёю слаба валодаюць тыя, хто працуе перад мікрафонам ці камерай. Русізмы з’яўляюцца таму, што дыктары і вядучыя не ведаюць, як тое ці іншае слова або граматычная форма гучаць у беларускай мове. Думаюць на рускай і на хаду, з пятага на дзясятае, праз пень-калоду перакладаюць на беларускую.
Не буду галаслоўным, прывяду прыклад. На ітнэрнэт-старонцы журналісткі, якая вядзе тэлеперадачу пра беларускую мову, у 25 радках тэксту 3 грубыя памылкі, з іх 2 у адным слове: “сЕмнаДцаць”, “мне не хацелася б застоЯ ні ў жыцці, ні ў творчасці” (спасылка сапраўдная па стане на момант падрыхтоўкі гэтай публікацыі). Мяркуючы па характары памылак, тэкст, хутчэй за ўсё, спачатку быў напісаны на рускай мове, а пасля перакладзены на беларускую.
Магла б крыху апраўдаць журналістку наступная фраза з гэтай старонкі: “Я і сама вучуся разам з тымі, для каго ствараецца наш тэлевізійны прадукт”, але адразу ўзнікае пытанне: калі яна яшчэ толькі вучыцца, то чаму яе выпусцілі ў эфір? Напэўна, таму, што той, хто выпускаў, сам валодае беларускаю моваю на такім жа ўзроўні.
Ды што казаць пра журналістаў, калі нават вучоныя-лінгвісты часам выдаюць такія перлы! На вокладцы лінгвістычнага даведніка пад аўтарствам двух аўтарытэтных сталічных мовазнаўцаў назва выдання напісана літаральна так: “Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы”, і ў гэтым жа слоўніку на старонцы 135 гаворыцца: “Большасць назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай […] маюць канчатак -эй, -ей: гусей, касцей, страсцей”. На падставе чаго слова “цяжкасць”, якое, дарэчы, і ў іншых слоўніках падаецца з канчаткам “ей”, стала тут выключэннем, з’явіўшыся на вокладцы ў форме, якая супярэчыць той, што дэкларавана пад вокладкаю?
Пытанняў шмат, а вось адназначных адказаў няма, асабліва калі гаворка ідзе пра будучыню беларускай мовы. “Пакажа час”, — вось адзінае, што можна сказаць з упэўненасцю, бо з аднаго боку відавочныя дэградацыя і адміранне, але з другога — нейкія захады, накіраваныя на адраджэнне, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні ў рэспубліканскіх маштабах (тыя ж тэлеперадачы пра мову, выказванні высокіх дзяржаўных асоб у яе падтрымку і г. д.).
Сяргей АБРАМОВІЧ.
Калі палова моў свету знікне, то што стане з нашаю?,
Родная мова будзе распаусюджвацца толькI тады,калI у гэтым будзе заахвочана улада.
Язык – это средство общения. Нравится кому-то или нет, но люди общаются так, как им удобнее. Попытка искусственно затормозить или повернуть вспять этот процесс не может увенчаться успехом. Можно изучать язык, если кому-то очень хочется, но обязать людей говорить так, чтобы их не понимали другие, будет очень трудно, если вообще возможно. Когда все пользуются интернетом, то не возмущаются тем, что это не национальное, а всемирное, а язык некоторым подавай особенный. Общество движется вперед и нельзя нас посадить в национальную языковую резервацию. Можно изучать язык как историческое и культурное достояние, но нельзя его превращать из средства общения в средство разобщения. Хотя националисты всегда к этому стремятся.
А некаторыя кажуць, што глабалізацыя, мультыкультуралізм і уніфікацыя гэта ад д’ябла штукі
Как только заходит речь о языке,так сразу упоминается русификация.
Никто из “змгароу” не упоминает англизацию и тупизацию.
Посмотрите телевизор,ужас,американский дибелизм так прет,российский тоже не отстаёт,менты,драки,погони.
Про “музыку” можно не вспоминать.
А как стараются преподнести татуированного “музыканта” Михалка?
После “Белых рос” и Пеняров кого можно вспомнить?
Вот с чего начинать надо,с культуры.
А что в столице мова гучыть,так послушайте,что гучыть у этих белорусов в наушниках.
Надо любить свою родину,радзіму и работать,пахать,как наши деды и отцы,а не бежать в столицу за длинным рублём.
Некаму падабаецца Міхалок і яго Брутта, а некаму Каліна ды Круг з расійскай турэмнай рамантыкай. Кожнаму свае…
Дык і трэба вучыцца і чытаць, каб не быць дзябілам), бо чалавек які ведае не адну мову ўжо, апрыоры, выглядае культурнейшым у параўнанні з іншымі) Неяк так?
На дадзены момант слухаўкамі не карыстаюся, але паслухаць люблю Стары Ольса, Голубые береты, Гарадзкія, Ореста Лютага і шмат іншага…
Нет такого слова-слухауки і ніколі не было.
Калі была спроба аднавіць мову,то скаверкалі так,што ніхто нічога не разумеў.
Кніганоша у макраступах,напрыклад.
І як па вашаму будзе вушы?
Кніганошу ў макраступах не чуў ніколі)) Самі, мабыць, прыдумалі?? А слухаўкі даволі часта выкарыстоўваецца ў абыходзе. Я ўжо і прывык так казаць
“Пахать” па рознаму можна))) Можна, нават прыехаць у веску, адмераць метраў са 20 на полі і выкапаць траншэю за паўдня. А ў астатнія паўдня гэтую ж траншэю закапаць і атрымвць ад працэсу задавальненне
У сталіцы, дарэчы, мова на вуліцах гучыць усе часцей, а ў глыбінцы на беларускамоўнага, звычайна, глядзяць як на “дзіва дзіўнае”. Хаця тутэйшы варыянт рускай мовы на якім размаўляе большасць нашых суграмадзян часта ў расіян вызывае смех ці здзіўленне
Шчыра кажучы яе,акрамя афіцыйнай,ніколі і не было.
Кожная мясцовасць размаўляла на сваёй мове.
Дастаткова праехаць па Беларусі і паслухаць.
На маю думку,нічога страшнага не здарыцца ад знікненьня гэтых моў,не той час.
Толькі не пішыце пра гісторыю і патрыятычнасць.
З новага навучальнага года, дарэчы, у школах на вывучэнне рускай і беларускай моваў будзе выдзелена аднолькавая колькасць гадзін. Раней перавага была ў рускай мовы