УП “Рыдамльскі”: з клопатам пра кармавое поле

22 февраля 2016 15:53

Яшчэ на мінулым тыдні, у чацвер, Аляксандр Старасельскі вывеў у поле свой МТЗ-82 на падсеў азімага жыта. Па чарапку, як называюць падмёрзлую зямлю, вырашана аператыўна і ў сціслыя тэрміны падсеяць цімафееўкай з канюшынай 250 гектараў плошчаў.

На полі каля вёскі Янава нам сустрэліся асабіста механізатар, галоўны аграном Вадзім Іваноў і аграном-насеннявод Алег Шастакоў.

— Усталявалася, — гаворыць Вадзім Валер’евіч, — тое надвор’е, калі сама весці гэтую работу. Не правальваецца трактар, насенне раўнамерна кладзецца на зямлю, добра бачна па полі след трактара. Радуе, што і азімыя выходзяць з зімы ў добрым выглядзе. Скарыстоўваем для падсеву польскую сеялку. Кожны праход, як бачна, добра перакрываецца насеннем, як і  патрабуецца па норме і тэхналогіі. Разлічваем выходзіць пры такіх спрыяльных умовах на гектараў пад 30 падсеву ў сярэднім за дзень…

Не прамарудзяць у “Рыдамльскім” з рамонтам і выхадам тэхнікі ў поле. Нязначныя аб’ёмы засталіся на завяршэнні рамонту 2 камбініраваных пасяўных агрэгатаў з 5, што ёсць у гаспадарцы.

Асноўны ўпор, як і летась, тут будуць рабіць на нарыхтоўку кармоў. Па разліках, каб забяспечыць імі жывёлу па норме, патрабуецца дадаткова 300 гектараў плошчаў. Гатовыя пайсці дзеля гэтага на пэўныя адлегласці ад цэнтра, не палічыцца са стратамі, абы толькі ўзяць травяныя кармы. Плошчы нагледзелі, будуць прасіць раён прыйсці са сваёй тэхнікай у межы вёскі Загацце і Лазы. Набываюць сёлета 2 тоны насення люцэрны, належная ўвага, як і раней, будзе ўдзеленая вырошчванню бабовых траў.

Віктар БІРУКОЎ.

НА ЗДЫМКУ: злева направа Аляксандр Старасельскі, Вадзім Іваноў і Алег Шастакоў.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram