Тыдзень замежных моў: ад поля цудаў да англійскай паэзіі ў перакладзе Маршака

25 февраля 2016 12:38

Прадметныя тыдні — выдатны спосаб стварыць свята творчасці і радасці для вучняў. Для настаўнікаў яны таксама з’яўляюцца выдатнай магчымасцю раскрыць свой патэнцыял, зрабіць адукацыйны працэс займальным і цікавым для дзяцей. А для вучняў гэта магчымасць праявіць свае таленты, творчы падыход да вучобы, павысіць матывацыю і, галоўнае, пазнаць нешта новае і вельмі карыснае для сябе.

Добрай традыцыяй у сярэдняй школе №2 горада Талачына стала правядзення тыдня замежных моў. У гэты раз ён праходзіў на пачатку лютага.

Тыдзень пачаўся з урачыстай цырымоніі адкрыцця з нумарамі мастацкай самадзейнасці і аб’явай плана мерапрыемстваў. Вучням былі прапанаваны разнастайныя конкурсы, віктарыны, урокі-падарожжы, гасціныя і многае іншае. Выхаванцы малодшых класаў праверылі сваё веданне замежных моў праз конкурс “Вясёлы англійскі” і абарону праекта “Маё меню”.

Дзеці актыўна змагаліся за званне лепшага ў час інтэлектуальна-пазнавальных гульняў “Брэйн-рынг” і “Поле цудаў”, даведаліся пра шмат чаго новага для сябе падчас гульні-падарожжа “Жывёлы нашай планеты”. Паралелі 7 і 8 класаў паказалі нядрэнныя лінгвістычныя веды ў віктарыне, яе праводзіла Наталля Віктараўна Шыдлоўская.

Калегам і вучням спадабаўся і ўрок-падарожжа “Фотаальбом нашага горада”. Яго ўдзельнікі зрабілі анлайн-вандроўку па родным Талачыне, больш даведаліся пра яго гісторыю і палюбаваліся выдатнымі мясцінамі горада і наваколля.

Нікога не пакінулі абыякавым мерапрыемствы настаўніка Вольгі Вадзімаўны Сушчай. Вось і ў гэты раз сапраўдным святам сталі падрыхтаваныя ёю з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій інтэлектуальныя віктарыны “Свая гульня” і “Самы разумны”. Вучні з азартам выконвалі прапанаваныя заданні, дэманструючы высокі ўзровень ведаў, шырокі кругагляд і творчы падыход да рашэння складаных задач.

Вучні 5 — 7 класаў мелі магчымасць стаць удзельнікамі літаратурнай гасцінай “Англійская паэзія ў перакладзе С. Я. Маршака”, дзе пад кіраўніцтвам Алены Васільеўны Юхновіч змаглі не толькі пазнаёміцца з выдатнымі творамі англійскіх класікаў для дзяцей, але і паспрабаваць сябе ў ролі перакладчыкаў.

На перапынках усе жадаючыя маглі адправіцца ў падарожжа па станцыях “У пошуках ведаў”, проста прыняць удзел у разнастайных конкурсах і віктарынах.

Не застаўся без увагі вучняў і конкурс насценных газет. Вучні падрыхтавалі разнастайныя па тэматыцы газеты і плакаты на англійскай і нямецкай мовах, якія дэманстраваліся ў фае школы. Гледачоў уразіла мноства ідэй, тэм і спосабаў афармлення насценных газет. А пераможцам стала газета, аформленая дзесяцікласніцай Вікторыяй Рашэтнікавай, якую вучаніца зрабіла ў выглядзе суправаджаючай группу экскурсантаў па выдатных мясцінах Лондана, выкарыстаўшы пры афармленні 3D-тэхналогію.

Цікавай атрымалася і выстава-конкурс “Надпіс на футболцы”. Перамог творчы калектыў вучняў 8 і 9 класаў, футболка якіх уразіла і гледачоў, і членаў журы. “Мы ўзялі за аснову ідэю кнігі «Wreck this  journal» (“Знішчы гэты блакнот”) Кэры Сміт, якая вучыць развіваць свае творчыя навыкі і фантазію, выконваючы розныя заданні. А ў выніку вы знішчаеце кнігу. Тое ж самае мы зрабілі і з футболкай: мы малявалі на ёй, пырскалі фарбы, прыкладалі адбіткі рук і назвалі яе  «Wreck this T-shirt» (“Знішчы гэту футболку”). Было весела”, — расказала дзевяцікласніца Ганна Сай, кіраўнік гэтага неардынарнага і творчага калектыву.

Тыдзень завяршыўся ўручэннем дыпломаў, ўзнагароджаннем пераможцаў і абаронай творчых праектаў старшакласнікаў на тэму “Чаму я хачу ведаць замежныя мовы”. Настаўнікі мелі магчымасць наведаць мерапрыемствы калег, падзяліцца вопытам і сваімі цікавымі ідэямі. “Прадметныя тыдні – гэта вялізны аб’ём работы для ўсіх, але ён, безумоўна, апраўдвае сябе”, – падзялілася сваімі ўражаннямі кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежных моў Ірына Аляксандраўна Вярховіна.

Не паспеў завяршыцца прадметны тыдзень, а педагогі ўжо ўзяліся за падрыхтоўку тэатральнай пастаноўкі на замежнай мове і чайнай вечарыны. Эфектыўная арганізацыя прадметных тыдняў і вучэбнай дзейнасці заключаецца менавіта ў сумеснай творчай працы настаўнікаў і вучняў.

Надзея КУРАЛЕНКА,
настаўніца англійскай мовы СШ №2 г. Талачына.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +3 (from 3 votes)
Тыдзень замежных моў: ад поля цудаў да англійскай паэзіі ў перакладзе Маршака, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене