Юбілей: доўгага табе жыцця, тэатр (+фота)

1 марта 2016 17:43

У гэты вечар ён сабраў шмат людзей. Зал быў запоўнены да адзінага месца. Але прыхільнікаў у яго куды зашмат. Сакрэтам шматлікае — ён ствараўся па ініцыятыве знізу. Гэта быў у многім час незвычайны. Праяўлялі сябе таленты-самародкі. Стваралася атмасфера актыўных адносін да жыцця. Вось і зараз мы да яго з любоўю і павагай. Бо ён, як і быў, застаецца светам ідэй, перанесеных на нас сённяшніх. Пры жаданні магчыма перанесціся ў мінулае, яго рамантыку ці казку, у героіку барацьбы ці працы. Гэтаксама — і ў любы іншы час, будучыню.

На экране — подых часу, 20-я гады, фотаздымкі. Рэдкія ўжо, а таму і дарагія асабліва. Следам Святлана Васільева запрашае на сцэну артыстаў тэатра перыяду 60 — 70-х гадоў. Пра кожнага гаворацца сапраўды гістарычныя, рэдкія звесткі. У іх жыццё тэатра, жыццё людзей.

Анатоль Данілавіч і Ала Фёдараўна Арлоўскія праз тэатр сустрэлі адно аднаго, знайшлі і свой асабісты шчаслівы лёс. Выязджалі артысты да суседзяў. У Сянно і адбылося гэтае незапраграмаванае спатканне. З таго часу крочаць разам па жыцці. Адзін штрых, але лёсаносны. Так склалася праз сцэну і ў Валерыя Пятровіча Любецкага. Успамін дарагі тым, што яны разам пачыналі са Святланай Мікалаеўнай рабіць у тэатры свае першыя крокі.

Сапраўдны аксакал народнага — Зінаіда Максімаўна Барада. Перажыла вайну, знесла пакуты і нягоды, з набытым вопытам горкіх стратаў выконвала бліскуча ролі гераінь у п’есах “У спадчыну — жыццё” па А. Петрашкевічу, “Лявоніха на арбіце” па А. Макаёнку, “Быць гаспадаром” па п’есе Б. Мятальнікава і Ю. Чарнічэнкі.

Свае адметныя ролі, эпізоды пражытыя тут Сяргеем Бераставым, Наталляй Мікульчык, Святланай Усавай, Аляксандрам Кірэевым, Марынай Рыбінай, Верай Ворашань, Алай Петрашкевіч… Дарэчы, маналог адной з п’ес у выкананні Алы Іванаўны прагучаў са сцэны і ў гэты вечар. Прагучаў натхняльна і ўзнёсла. Сведчанне сілы тэатра, маладосці. Новыя і новыя яе шэрагі ажыўляюць іншыя п’есы, іншых аўтараў, але з нязменнай перадачай атмасферы жыцця і пошукаў у мастацтве.

Здаецца, эпізод гэты выхад на сцэну чалавека, артыста. А без хвалявання ў ім аніяк. І цёплыя, шчырыя апладысменты за зробленае для гледача, кветкі, граматы і дыпломы, падзякі, падарункі. У 6 і 12 год выйшлі на сцэну ў вызначаных ім матуляй ролях старэйшая Ірына і малодшая Кацярына Васільевы. Не бясследна для свайго амплуа ў жыцці. Ірына стала выдатным педагогам, Кацярына — работнікам культуры. А ўсяго, як сведчыць статыстыка, у свет тэатральнага мастацтва за 95 год талачынскага народнага акунуліся больш за 150 чалавек. А колькі гледачоў паспрабавалі смак яго непаўторнасці і духоўнасці, то і не злічыць.

Ды жыццё не без стратаў. У юбілейны вечар на экране перад гледачом прайшлі імёны тых, каго ўжо няма з намі. Іх вопыт як энергетыку, традыцыю падхопліваюць, нясуць далей іншыя творцы.

Як заўважыла прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Баркевіч Г. Ф., уручаючы Ганаровую грамату тэатру, такіх доўгажыхароў у нас адзінкі ў рэспубліцы.

Старшыня абласнога прафсаюза работнікаў культуры Сабірава А. А. уручыла Ганаровую грамату асабіста рэжысёру тэатра Святлане Васільевай.

— Багатая талентамі талачынская зямля, — адзначыла пры ўручэнні падзякі тэатру намеснік старшыні райвыканкама Галубкова І. С., — якраз гэтае і дэманструе на працягу значнага часу наш тэатр. Шанцуе яму на кіраўнікоў і самадзейных артыстаў, а ў выніку — на сур’ёзнага ўзроўню пастаноўкі. Пажаданне ж яму тое, якое ён заслугоўвае, — нашай народнай любові…

Творчага даўгалецця пажадалі яму калегі па сферы культуры грамадскай дзейнасці Буднік А. В., Спаткай Т. У., Пабяржына Т. П., Арлоўскі А. Д., Кастрыца К. І., Рыбіна М. А., Ворашань В. М., Валчок Л. М., Шнэйдар А. А., Шыцько С. А., Карзюк У. В., Чаплянок У. А., Халецкая Л. К., Шнырко Г. В.

Нягледзячы на ўсе пералічаныя яго званні, рэгаліі, пасады, цяперашні мастацкі кіраўнік Віцебскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа Валерый Данілавіч Анісенка сціпла і высакародна заўважыў: “Сёння адзін з самых шчаслівых момантаў у маім жыцці. Мяне нарадзіў талачынскі народны тэатр, даў мне любімую справу на доўгія гады. Я адзін з яго шматлікіх артыстаў, і гэтым ганаруся…”

Дарэчы, па ўзросце самадзейны тэатр у Талачыне абыходзіць акадэмічны ў Віцебску, які сёлета адзначыць 90 год з дня свайго нараджэння.

Цікава, творча прайшла віншавальная паштоўка тэатра, як і ўся вечарына з нагоды юбілею. Словам, адна ўжо толькі прысутнасць тэатра ў жыцці надае яму змест, а чалавеку — асэнсаванне зробленага, творчых здабыткаў. Менавіта праз тэатр многія, ды, уласна, усе, узняліся над будзённасцю, адчулі сябе творцамі. Вось чаму так шчыра ўспрымалася прысутнымі ў зале, што тэатр — гэта заўжды з’ява, падзея. Двойчы падзея, што ён мае такі паважаны век і што ім кіруе чулы і чуйны да мастацкага, тэатральнага слова чалавек. Святлана Васільева і ў гэты вечар не адпачывала. Вяла мерапрыемства, гаварыла пра кожнага, спалучала разам жарт, ацэнкі, разважанні. Дапамагалі ёй вядучыя Кацярына Хадневіч і Руслан Забалотнік, артысты і госці тэатра, гледачы.

Прадоўжылася свята-віншаванне пастаноўкай камедыі па расказах М. Шолахава “Бабий бунт” — светлым і добрым настроем на новыя творчыя і жыццёвыя здзяйсненні.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +3 (from 3 votes)
Юбілей: доўгага табе жыцця, тэатр (+фота), 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене