Людміла Ждановіч: добрая песня нараджаецца ад сэрца

4 марта 2016 15:02

У многіх нашых вёсках заціхае жыццё. Не чуваць тут дзіцячай гамонкі, не гуляюцца вяселлі, не спраўляюцца радзіны… Хіба толькі падчас пахавання збіраюцца нешматлікія старыя і, апіраючыся на кульбаку, праводзяць чарговага аднавяскоўца ў апошні шлях на могілкі. Але пакуль жывецца, дык і думаецца пра жывое, штодзённае.

Ажыўляецца жыццё ў такіх вёсках падчас наведвання артыстамі аўтаклуба, якія стараюцца падладзіцца да маршрутаў аўтамагазінаў. Аб рабоце аўтаклуба, аб творчых задумках на бягучы год, азначаны Годам культуры, увогуле аб ролі мастацкай самадзейнасці ў жыцці сяльчан мы папрасілі расказаць яго загадчыцу Людмілу Васільеўну Ждановіч.

— Аўтаклуб — гэта новая структура ў культурнай сетцы раёна. Створаны два гады таму, узначаліць яго мне прапанаваў былы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валерый Фёдаравіч Зайцаў. Да гэтага з 1980 года я кіравала Раіцкім сельскім Домам культуры. Па спецыяльнасці я харавік-дырыжор. Дала згоду на прапанову і не шкадую аб гэтым.

Радуюць сустрэчы з людзьмі, выязджаем з невялікімі канцэртамі  на фермы, палі. Яны патрэбны людзям, і нас заўсёды прымаюць з радасцю, запрашаюць наведвацца яшчэ і яшчэ. Можна было б спяваць і гадзіну, і болей, але ж людзей чакае работа. Няма большай радасці, калі людзі пачынаюць пець з намі ці танцаваць. Такое не раз было, калі завітвалі летам у госці да даярак на пашу, — успомніла Людміла Васільеўна.

— Ці вялікі штат аўтаклуба і колькі разоў вы ўжо выязджалі за час яго існавання?

— Аўтаклуб прыраўноўваецца да сельскага клуба. Таму і штат адпаведны — загадчык і акампаніятар. Прыцягваем работнікаў раённага Цэнтра культуры, самадзейных артыстаў з сельскіх клубаў. Ёсць у мяне і добрыя памочнікі — рабочы ПМС Васіль Гапоненка, работніца раённай бальніцы Галіна Кіршына, качагар мясцовай кацельні Сяргей Усціновіч, іншыя. Напрыклад, калі акампаніятар Сяргей Берастаў па нейкіх прычынах не можа выехаць, адгукаецца Уладзімір Чаплянок.

За час існавання пабывалі ўжо ў 47 вёсках. Зона абслугоўвання шырыцца, бо ўстаноў культуры на сяле становіцца менш.

— Ці задавальняе гледачоў рэпертуар? Які ўплыў на вас аказваюць зносіны з жыхарамі вёсак і хто вам дапамагае наладжваць кантакты з імі?

— Сельскія жыхары рады любому канцэрту. Ім выбіраць няма з чаго. Знакамітыя артысты ў вёску не паедуць. Але гэта не значыць, што мы не павінны разнастайваць рэпертуар.

У сельвыканкамах я бяру спіскі жыхароў вёсак. У кагосьці з іх юбілейная дата, ці нарадзіліся ўнукі, ці іншая падзея ў жыцці… Старэйшыны апавядаюць пра іх, як жылі, працавалі, чым захапляліся.

Вясковыя людзі вельмі спагадлівыя, шчырыя. Адносіны з імі асабіста для мяне многае значаць. Сярод іх ёсць частушачніцы, гэты жанр сустракаецца ўсё радзей. Я запісваю частушкі, абрадавыя песні, каб зберагчы іх.

У раёне нямала народных умельцаў. Гэта творчыя і самабытныя людзі. На жаль, многім з іх няма каму перадаць сваё майстэрства. У моладзі іншыя інтарэсы. Так што для нас, работнікаў культуры, шырокае поле дзейнасці і ў гэтым плане.

Бывае, спявае бабулька народную песню, ажно душу шчыміць. І я спяваю з ёю, а вось прыеду дамоў, пачынаю пець — не атрымліваецца так душэўна, як у яе. Многае страчана намі за гады, калі культура працавала на чалавека. Народная творчасць прыходзіць у заняпад. А колькі згублена незваротна!

Падчас сустрэч з вяскоўцамі разумееш, як ім не хапае зносін з другімі людзьмі. Прадстаўнікам мясцовай улады таксама трэба часцей заязджаць да іх. Узнікае многа пытанняў, вось мне прыходзіцца іх выслухоўваць і просьбы даносіць да адпаведных службаў і адказных асоб.

— Ці не шмат вы бераце на сябе? Якія у вас планы на будучыню?

— Можа, і занадта бяру. Але інакш не магу. Бо прыйдзецца ж і надалей сустракацца з людзьмі, слухаць іх і прыслухоўвацца да іх. Не ўсё ў мінулым было дрэнным.

Зараз ставіцца пытанне, каб у кожным  раёне стварыць па два-тры аўтаклубы. Пажывём — пабачым. На бягучы год запланавана разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Цэнтрам культуры і народнай творчасці правесці першы раённы агляд-конкурс “Нам засталася спадчына” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь, я цябе люблю”, прысвечанай  Году культуры.

Дзеці, моладзь — наша будучыня. Якой яна будзе, залежыць ад іх. Моладзь нясе энергію абнаўлення, якая неабходная і грамадству, і культуры. Але ж з ёю патрэбна штодзённа   давяральна размаўляць, прывіваць мастацкі густ. Таму важна яе далучаць перш за ўсё да народнай культуры, да каранёў нашых продкаў. На гэта і разлічаны конкурс-агляд. Каб папулярызаваць беларускую мову, садзейнічаць актывізацыі фальклорных калектываў і стварэнню новых.

Вопыт работы з дзецьмі ў аўтаклуба ёсць. Газета пісала ўжо пра наш гурт  “Забава”. Стараемся, каб сцэна для дзяцей стала прыцягальнай. Увогуле, на маю думку, нам, работнікам культуры, трэба памятаць, што мы працуем з самадзейнымі артыстамі, людзьмі, якія прыносяць у ахвяру свой вольны час. Таму трэба даваць ім магчымасць выступіць на сцэне і парадаваць блізкіх, знаёмых, суседзяў. Тады не будзе на сцэне адных і тых жа “штатных” артыстаў з аднымі і тымі ж песнямі. Добрая ж песня нараджаецца ад сэрца.

Наконт асабістай будучыні — у гэтым годзе мне спаўняецца 55 гадоў. Але хацелася б яшчэ працаваць гадоў мо дзесяць. Ёсць  многа задумак і хачу іх рэалізаваць. Прымаю і крытыку ў свой адрас. Не памыляецца толькі той, хто не працуе, — заўважыла Людміла Васільеўна.

Мы абмяняліся шматлікімі думкамі, прапановамі, да асобных з іх мы яшчэ не раз будзем  вяртацца. Бо сапраўды, чым сёння можна крануць душу і сэрца чалавека? Хіба што добрай песняй і рэальнай дапамогай у вырашэнні набалелых пытанняў. А зараз хочацца падзякаваць гэтай жанчыне, якая працуе апантана і натхнёна, бачыць у працы радасць і знайшла сваё прызванне, пажадаць ёй плённай працы. Яна са сваімі артыстамі, вялікімі і малымі, стварае асаблівы мікрасвет, поўны творчых і простых чалавечых радасцей.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Людміла Ждановіч: добрая песня нараджаецца ад сэрца ”

  1. Лена , 6 марта 2016 , 22:33

    Людмила Васильевна- человек, который на своем месте. Всегда знает чего хочет и ,что надо. За что не возьмется – все на УРА.Умничка ,талантлива. Полна сил и энергии,творческих идей.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене