Юлія Гулідава: рэзервы павышэння эфектыўнасці вытворчасці нярэдка ляжаць на паверхні

4 марта 2016 14:22

Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юлія Вячаславаўна Гулідава пачынала працоўную дзейнасць у тады яшчэ сельгаскааператыве “Абольцы”. У той час гэта была адна з найбольш паспяховых гаспадарак раёна, і маладому спецыялісту пашчасціла набыць каштоўны вопыт, на ўласныя вочы ўбачыць сакрэты эфектыўнага кіравання сельгаспрадпрыемствам.

Праўда, асаблівых сакрэтаў, як высветлілася, не было. Галоўная ўмова поспеху — спалучэнне кампетэнтнасці ўсіх кадраў з адказнасцю і дысцыплінай у калектыве, патрабавальнасцю і строгім кантролем з боку кіраўніцтва. У прыватнасці, у “Абольцах” было прынята прытрымлівацца той устаноўкі, якую агучыў нядаўна, 16 лютага, кіраўнік дзяржавы, калі падчас нарады аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу заклікаў чыноўнікаў пакінуць кабінеты і ісці да людзей, на вытворчасць.

— Мы, спецыялісты, былі загружаны не толькі сваёй “папяроваю” працаю, а пастаянна наведвалі вытворчыя аб’екты, кантралявалі ўсе працэсы і самі ў іх удзельнічалі, хадзілі следам за даяркамі са шклянкай і здойвалі недадоенае малако, — успамінае Юлія Вячаславаўна. — Дзякуючы гэтаму гаспадарка атрымлівала якасную прадукцыю, а спецыялісты валодалі сітуацыяй на прадпрыемстве ў цэлым, бачылі ўсе яго моцныя і слабыя бакі і працавалі сістэмна, з накіраванасцю на вынік.

Задача эканаміста — аналізаваць дзейнасць прадпрыемства, вызначаць праблемныя моманты, этапы, на якіх губляюцца сродкі, і прапаноўваць меры па прадухіленні страт і павелі-чэнні прыбытку. Але ніякая схема, нават самым дасканалым чынам распрацаваная на аснове глыбокага аналізу, не будзе працаваць, калі не будзе парадку на ўзроўні матэрыяльнай вытворчасці, упэўнена Юлія Вячаславаўна. Гэтым і тлумачыцца неаднолькавая эфектыўнасць дзейнасці розных сельгаспрадпрыемстваў раёна, у прыватнасці, калі весці гаворку пра вытворчасць малака — галоўнай прадукцыі, якая прыносіць прыбытак на працягу ўсяго года:

— На некаторых прадпрыемствах не выконваюцца элементарныя тэхналагічныя патрабаванні: памыць вымя, зліць першыя струмені ў асобны посуд, перш чым пачаць даенне ў малакаправод… У выніку атрымліваецца павышанае ўтрыманне саматычных клетак, і пра сорт “экстра” нельга нават і думаць. Некаторым кіраўнікам не хапае прынцыповасці, настойлівасці, патрабавальнасці, або ў іх не атрымліваецца арганізаваць размеркаванне абавязкаў такім чынам, каб кантроль за выкананнем тэхналогій ажыццяўлялі ўсе спецыялісты, бо самому паспець усюды і адначасова немагчыма.

Зразумела, пэўная супярэчнасць паміж тэорыяй і практыкай, паміж нормамі і рэкамендацыямі, якія “спускаюцца зверху”, і тымі рэаліямі, якія даводзіцца назіраць на месцах, непазбежная. Наша субяседніца адзначыла, што сама адчувае гэта, з’яўляючыся сувязным звяном паміж абласным і мясцовым узроўнямі ў сваёй прафесійнай сферы. У прыватнасці, прабуксоўкі на шляху ўвасаблення тэорыі ў практыку абумоўлены кадравым дэфіцытам, разнастайнымі запазычанасцямі мінулых гадоў, станам матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў. Але відавочна, што элементарныя, даступныя ўсім рэзервы павышэння эфектыўнасці вытворчасці яшчэ ёсць, у першую чаргу за кошт забеспячэння якасці вырабляемай прадукцыі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене