У Абольцах да фальклору адносяцца з павагаю

5 марта 2016 12:41

Атмасфера жыцця гэтай мясцовасці пранізана даўніной, славутым мінулым. Тут ужываліся розныя матэрыяльныя і духоўныя культуры, а з’яўленне касцёла датуецца ажно 1387 годам, або адным з першых у нашым краі. Таму, можна лічыць, напрамак дзейнасці культурнай установы, як і яе назва, Дом фальклору, выбраны прадумана і ўдала.

Калі заходзіць рэч аб яе дзейнасці, найперш у нашым уяўленні ўсплывае згадка пра фальклорна-этнаграфічны гурт “Суседзі” з вёскі Крывое і пра яго заснавальніцу, арганізатара Ганну Маркаўну Конюшку. Яна аб’яднала вакол сябе літаральна ўсіх сваіх вяскоўцаў, хто ў душы насіў павагу да матулінай ці бабулінай песні, сваіх, у межах мясцовасці, абрадаў.

Калі ўпершыню мне давялося паглядзець радзінны і хрэсьбінны абрад у пастаноўцы “Суседзяў”, стала зразумелым, што гэта тое адзінае, што жыве яшчэ ў нас на Талачыншчыне, а захаванне яго можна вытлумачыць асаблівасцю душы нашых землякоў-крыўлянцаў. Яны выконвалі, бадай, самы каранёвы, старажытны абрад.

Звярталі на сябе ўвагу ў велічальна-хрэсьбінных песнях іх гумар, жарт, добрыя ўсмешкі. Уласна, здавалася, што крыўлянцы не выконваюць ролю, а ўсур’ёз адзначаюць добрую па-дзею ў жыцці свайго вяскоўца. Вельмі пераканальна і блізка да жыццёвай праўды ў іх атрымлівалася.

Гурт быў створаны ў 1983 годзе. Каб атрымаць званне народнага, яму спатрэбілася 12 год. Прыемная вестка аб гэтай высокай адзнацы была атрымана 31 жніўня 1995 года.

Парадзелі Крывыя, пайшлі з жыцця многія яе людзі. Таму прыйшлося перабрацца калектыву ў Абольцы. У цёплыя на атмасферу і душэўны настрой сцены Дома фальклору. На другім паверсе будынка абстаўлена неабходнай атрыбутыкай вясковага побыту сялянская хатка. Гле-дзячы на калаўрот, прасні-цу, кудзелю для прадзення, люльку, ночвы, посцілкі, ручнікі — уражанне, што трапіў у далёкі, але блізкі для ўспрымання сваёй душой час. Што адметна, тут таксама кіпіць жыццё, праводзяцца розныя мерапрыемствы. І калі ў момант з’яўлення “Суседзяў” у іх складзе было прыкладна 15 удзельнікаў, то столькі ж захоўваецца і зараз.

— Самае дарагое ў нашай дзейнасці, — гаворыць дырэктар установы Лілія Леанідаўна Аўласенка, — гэта людзі. Усё, што мы ствараем, мы робім у цеснай сувязі з паўсядзённым жыццём, нашымі клопатамі. Правядзенне абрадаў размяркоўваецца з іх раздзяленнем па працоўным календары нашых продкаў і па асноўных этапах жыцця чалавека…

Вось таму і сёння ў Абольцах шырока, ад душы гуляюць вяселлі, выконваюць абрады дзявочніка і пасаду на дзяжу нявесты, бласлаўлення маладых, святкуюць Каляды, Масленіцу, ёсць свае спевакі, або валачобнікі. Не забытыя Купалле, свята Пятра і Паўла і жніўная паэзія — зажынкі і дажынкі, ярынныя песні і г. д.

Ёсць каму і спяваць, жартаваць, несці плынь духоўнасці нашаму сучас-ніку. На працягу многіх год гэтым актыўна займаюцца разам з дырэктарам Дома фальклору кіраўнік гурта “Суседзі” Г. І. Шыбека, мастацкі кіраўнік установы З. В. Сакалова, музычны кіраўнік У. М. Зубаўжэн, бібліятэкар А. М. Казакевіч, а таксама адданыя народнай творчасці нашых продкаў І. В. Лямніцкая, Н. В. Мацюшэўская, Т. С. Маісеева, Л. В. Зялюткіна, С. С. Жалдак, Н. В. Фядзюк,     Н. Я. Касач, Т. М. Сухаварава, Н. І. Скроба, П. Я. Шыбека…

Практычна ўсё яны робяць у сваёй любімай справе на энтузіязме. Толькі вось вырашыць праблему набыцця новых сцэнічных касцюмаў ужо не ў іх магчымасцях.

Выходзяць да людзей па-ранейшаму ў тых, якім больш за 30 год. Хоць і трэба ўзнаўляць даўніну, але ж не ва ўвасабленні яе ў такой апратцы. Ды і гледачу яны надта ўжо прымільгаліся — у адным і тым жа на ўсе выпадкі жыцця.

Кожным слоўцам народнай мудрасці “Суседзі” даражаць і ганарацца. Носьбітаў яго і ў аболецкім краі засталося зусім няшмат. Апошнія запісы зрабілі на напевах Валянціны Дзмітрыеўны Міхалінскай. Ёй за гэта выказваюць вялікі дзякуй, чакаюць да сябе кожнага, хто можа ўнесці свой уклад у скарбонку абрадаў і святаў на роднай зямлі.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене