Славенскі дзіцячы яслі-сад: новыя ідэі творчага калектыву спрыяюць добрым узаемаадносінам

7 марта 2016 11:47

Трапіўшы на тэрыторыю Славенскага дзіцячага яслі-сада, нібы апынаешся ў цэнтры казачнага сюжэта. Асабліва прыгожа тут летам, калі ўсё вакол набывае больш яркія фарбы. Зіма ўносіць свой загадкавы каларыт — на сонцы гурбы снегу, дрэвы пад пухнатымі снежнымі шапкамі, ружовыя ад марозу шчокі дзетвары.

Ідзём па прачышчанай дарожцы на маляўніча аформленую веранду, дзе выхавальнікі праводзяць гульні на свежым паветры. Па ўсім бачна, тут працуюць творчыя людзі. Кожны ў калектыве стараецца ўнесці свой уклад, каб дзіцячы сад быў утульным, эстэтычна аформленым.

Сцены трох верандаў знутры і звонку па-майстэрску размаляваны памочнікам выхавальніка Святланай Віктараўнай Пасюцінай і рабочай Вольгай Мікалаеўнай Унучкінай. Створаныя імі маляўнічыя і яркія вобразы запазычаны з вядомых казак і мультфільмаў.

Шмат папрацавала над афармленнем тэрыторыі таксама дворнік Людміла Іванаўна Кісялёва. З 1986 года, калі дзіцячы сад перабраўся ў новы сучасны будынак, яна пачынала тут загадчыцай, цяпер на заслужаным адпачынку. Душа яе па-ранейшаму належыць дзецям, сваімі рукамі яна стварае для іх цікавыя карціны, малыя архітэктурныя формы ў выглядзе азярца з лебедзямі, выразаных з дрэва фігур. У актавай зале да навагодніх ранішнікаў яна стварыла з паперы цэлую кампазіцыю ў выглядзе ледзяной хаткі Дзеда Мароза.

Сёлета ў дашкольнай установе працуюць чатыры групы — першая і другая малодшыя, старэйшая і першы клас Славенскай сярэдняй школы. Усяго тут выхоўваецца 50 дзяцей.

Пад кіраўніцтвам загадчыцы ўстановы Людмілы Аляксееўны Грэбень у калектыве працуюць 25 чалавек, з іх сем выхавальнікаў. Усе педагогі маюць дашкольную адукацыю, трое закончылі вну.  Трэба адзначыць, Славенскі дзіцячы яслі-сад — адна з перспектыўных сельскіх дзіцячых устаноў.

Адміністрацыя падтрымлівае цесную сувязь з мясцовым фапам, вядзе ўлік нараджальнасці ў аграгарадку і бліжэйшых населеных пунктах. Такім чынам яны могуць прагназіраваць колькасць дзяцей на наступныя два гады.

Некаторыя з педагогаў і цяпер працягваюць вучыцца, асвойваюць новыя спецыяльнасці. Наталля Васільеўна Румо, намеснік загадчыцы па асноўнай дзейнасці і па сумяшчэнні кіраўнік фізічнага выхавання, у 2014 годзе закончыла факультэт дашкольнай адукацыі  Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У мінулым годзе яна  пачала перапрадрыхтоўку па спецыяльнасці “лагапедыя” з прысваеннем кваліфікацыі “настаўнік-дэфектолаг”.

Людміла Аляксееўна паведаміла, што сёлета на базе дашкольнай установы плануецца адкрыць пункт карэкцыйна-развіваючага навучання. Для яго ўжо выдзелена памяшканне, у якім плануецца зрабіць неабходны рамонт. Папярэдне будзе праведзена  абследаванне дзяцей і выяўленне тых, каму неабходныя заняткі са спецыялістам.

Выхавальнік Наталля Валер’еўна Губар таксама нядаўна закончыла факультэт дашкольнай адукацыі і практычнай псіхалогіі Магілёўскага педуніверсітэта. У гэтым навучальным годзе яна зрабіла першыя крокі ў прафесіі псіхолага.

Загадчыца адзначыла, што яе дзейнасць ажывіла выхаваўчую работу. У снежні, напрыклад,  быў праведзены тыдзень псіхалогіі, у якім прынялі ўдзел дзеці, іх бацькі, супрацоўнікі дашкольнай установы. Праводзіліся гутаркі, цікавыя заняткі, вынікам якіх стала адсочванне адносін паміж выхаванцамі і выхавальнікамі, бацькамі і дзецьмі, бацькамі і выхавальнікамі. Такія трэнінгі, безумоўна, спрыяюць умацаванню адносін паміж імі.

Наталля — надзвычай цікавы, шматгранны чалавек, добра разумее сваіх выхаванцаў, заўсёды знаходзіць да іх падыход. Нядаўна ёй прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя псіхолага.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене