Прафесійнае і асабістае: на варце закону – з пажаданнямі міру і развіцця

10 марта 2016 13:55

Сёння 50-гадовы юбілей адзначае чалавек, які, прысвяціўшы сваё жыццё служэнню закону, пачаў і да сённяшняга дня працягвае гэтую адказную і няпростую справу ў пракуратуры Талачынскага раёна. У 1997 годзе Іван Антонавіч Ёдзіс паступіў сюды памочнікам пракурора, а сёння, прайшоўшы ўсе прыступкі службовай лесвіцы, узначальвае гэтую ўстанову. Павіншаваць Івана Антонавіча са знамянальнаю для яго датай прыехалі намеснік пракурора вобласці Уладзімір Гук і старшы пракурор аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Таццяна Лісоўская. Звяртаючыся да юбіляра з цёплымі словамі і пажаданнямі, Уладзімір Іванавіч, у прыватнасці, адзначыў такія яго прафесійныя і асабістыя якасці, як кампетэнтнасць, прынцыповасць, ураўнаважанасць, пажадаў далейшай паспяховай працы.

А мы з такой прыемнай нагоды папрасілі Івана Антонавіча адказаць на некалькі пытанняў.

— На зыходзе ўжо другое дзесяцігоддзе, як вы працуеце ў пракуратуры. А якою вы бачылі сваю будучыню, калі толькі пачыналі працоўны шлях? Марылі аб нечым, ставілі нейкія канкрэтныя мэты (зрабіць кар’еру, даслужыцца да той ці іншай пасады і г. д.)?

— Паступаючы на працу ў пракуратуру, я меў даволі прыблізнае ўяўленне аб ёй, сфарміраванае на аснове інфармацыі са СМІ, літаратуры, кінафільмаў. Думаю, гэта характэрна для любой прафесійнай сферы: сутнасць прафесіі чалавек па-сапраўднаму зведвае толькі тады, калі пачынае працаваць. Пры гэтым, здараецца, хтосьці ўсведамляе, што памыліўся з выбарам, але мяне такія акалічнасці абмінулі, я знайшоў сябе ў праве і з задавальненнем займаюся ім. Адсюль вынікаюць і мае адносіны да кар’еры: паступаючы ва ўніверсітэт, а пасля на працу, я імкнуўся ў першую чаргу паглыбіцца ў заканадаўства, усебакова, ва ўсіх нюансах спасцігнуць яго, стаць кампетэнтным спецыялістам, пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень. І калі ўсё гэта ўдаецца рабіць, калі чалавек выконвае сваю працу якасна, то і кар’ера складваецца сама сабою, спецыяліст будзе займаць тыя пасады, якія адпавядаюць яго вопыту і здольнасцям.

— На прафесійным шляху кожнага чалавека чаргуюцца этапы актыўнага развіцця і за-стою, аптымізму і незадаволенасці сабою і ўмовамі працы. Хоць вы і знайшлі сябе ў праве, але, магчыма, вам усё ж даводзілася, хаця б на пачатку працоўнага шляху, сутыкацца з сур’ёзнымі цяжкасцямі, якія прымушалі засумнявацца ў сваіх сілах і задумацца аб змене роду дзейнасці?

— Не, да такой ступені, каб задумацца аб змене дзейнасці, у мяне не даходзіла, сур’ёзных расчараванняў я не зведаў. Увогуле, лічу, што сапраўдны спецыяліст на любыя цяжкасці глядзіць проста як на чарговыя задачы, якія патрабуюць вырашэння ў рабочым парадку.

Нельга, канечне, сказаць, што ўсё ў мяне ішло выключна гладка і ўдала, так не бывае, вопыт набываецца стараннаю працаю, чалавек вучыцца, у тым ліку і на памылках, робіць штосьці з першай, а штосьці з другой, з трэцяй спробы. Да таго ж наша прафесійная сфера звязана ў першую чаргу з людзьмі, а колькі людзей, столькі і характараў, поглядаў, таму непаразуменні, супярэчнасці і канфлікты бываюць непазбежныя.

— Прафесія накладвае адбітак на чалавека, на яго лад жыцця, прывычкі, паўсядзённыя паводзіны. Наколькі моцны ўплыў на вас як асобу аказала праца?

— Уплыў, несумненна, адчуваецца. Калі, напрыклад, па той ці іншай патрэбе грамадзяніну даводзіцца мець справу з пракуратураю, то мы павінны даць яму канкрэтныя і адназначныя, заснаваныя на нормах заканадаўства адказы на ўсе пытанні, каб у чалавека не засталося сумненняў наконт прававой ацэнкі сітуацыі, у якой ён знаходзіцца. Таму ў гутарцы з людзьмі трэба быць уважлівым, абачлівым, узважваць кожнае слова, кантраляваць эмоцыі. Гэта ўваходзіць у прывычку і праяўляецца не толькі на працы.

Акрамя таго, работнік пракуратуры павінен быць узорам, паказваць прыклад законапаслухмянасці, дэманстраваць высокі ўзровень выхавання і культуры, знаходзячыся ў грамадскіх месцах, на адпачынку і г. д.

— Выкананне наглядных функцый не абыходзіцца без накладання спагнанняў на каго-небудзь за парушэнне заканадаўства. Гэта цяжка псіхалагічна — караць людзей?

— Пакараць — не ўзнагародзіць, пакаранне не прыносіць асалоды ні парушальніку, ні таму, хто прыцягвае яго да адказнасці. Але закон ёсць закон, і калі хтосьці яго парушыў, то сам разумее, што дапусціў штосьці недапушчальнае. Ва ўсялякім разе ніхто яшчэ не папракнуў мяне ў неаб’ектыўнасці і прадузятасці, усе разумеюць, што пракурорскія работнікі дзейнічаюць не зыходзячы са сваіх асабістых сімпатый ці антыпатый, а ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

Акрамя таго, прыцягваючы кагосьці да адказнасці, орган пракуратуры тым самым абараняе правы іншых людзей, чые законныя інтарэсы былі парушаны. Калі, напрыклад, накладаецца спагнанне на кіраўніка прадпрыемства за невыкананне патрабаванняў па ахове працы, то тым самым прымаюцца меры па забеспячэнні належных умоў працы для людзей і, магчыма, выратоўвецца чыё-небудзь жыццё і здароўе.

— У кожнага чалавека заўсёды, напэўна, ёсць нейкая актуальная для яго ў цяперашні момант асабістая праблема, мэта, патрэба (разнастайныя бытавыя пытанні, цяжкасці блізкіх людзей і г. д.), а таксама на слыху тая ці іншая праблема больш глабальнага маштабу (трывожныя тэндэнцыі і катаклізмы ў розных рэгіёнах планеты, аб якіх мы кожны дзень даведваемся са СМІ). Што ў цяперашні момант найбольш хвалюе вас як чалавека ў маштабах нашай краіны і ўсяго свету?

— Хочацца міру і развіцця. Перажываю за ўкраінскія падзеі. Я сам вучыўся ва ўніверсітэце ў Харкаве і, хоць ніякіх сувязей ні з кім не засталося (у нас была выключна беларуская група, прыехалі, адвучыліся і вярнуліся на радзіму), усё ж не магу заставацца абыякавым да краіны, з якою звязаны такі важны перыяд майго жыцця.

Спачуваю краінам, якія сутыкнуліся з праблемаю міграцыі. Спадзяюся, у іх хопіць сілы і цярпення, каб нарэшце давесці ўсё да ладу, усталяваць у сябе парадак, забяспечыць усім спакойнае і дастойнае жыццё. Хоць нас усе вышэйзгаданыя праблемы напрамую не закранулі (і, спадзяюся, не закрануць, кіраўніцтва дзяржавы, праваахоўныя органы, армія не дапусцяць бязладдзя), але мы не ізаляваныя ад свету і не можам не адчуваць на сабе наступстваў таго, што адбываецца вакол.

Войны і разбурэнні, дзе б яны ні адбываліся, негатыўна ўплываюць і на эканоміку, і на настрой, светапогляд людзей, выклікаючы ў іх трывогу і расчараванне.

— Дзякуй, Іван Антонавіч, за гутарку. Віншуем вас і жадаем не ведаць асаблівых трывог і расчараванняў, а таксама паспяхова абараняць ад іх усіх законапаслухмяных грамадзян у рамках выканання сваіх службовых абавязкаў.

Гутарыў Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Прафесійнае і асабістае: на варце закону – з пажаданнямі міру і развіцця ”

  1. Якуб Лойка , 10 марта 2016 , 22:26

    Дзякуй, што на роднай мове!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене