Партрэт з Дошкі гонару: Сяргей Навумаў вярнуўся да любімай справы

11 марта 2016 16:09

На прадпрыемства меліярацыйных сістэм Сяргей Навумаў прыйшоў працаваць слесарам адразу пасля заканчэння сярэдняй школы №2 у Талачыне. З дзяцінства захапляўся тэхнікай, потым пайшоў па слядах бацькі, які пачынаў на прадпрыемстве экскаватаршчыкам.

Уладзімір Іванавіч закончыў завочна Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, быў прызначаны загадчыкам гаража. Працуе тут і зараз.
Пасля службы ў арміі ў 2011 годзе Сяргей вярнуўся на прадпрыемства вадзіцелем. Потым закончыў курсы кранаўшчыкоў пры маторарамонтным заводзе ў Віцебску. Гэтай справай ён зацікавіўся яшчэ падчас службы ў арміі. Але ж перашкодзіла хвароба здаць экзамены і атрымаць пасведчанне.

Першыя чатыры гады працы машыністам аўтакрана навучылі Сяргея быць уважлівым, з адказнасцю адносіцца да даручанай справы, берагчы тэхніку. Шэсць наступных гадоў для яго прайшлі ў пошуках іншай працы. Паспытаўшы нялёгкага хлеба ў Расіі, хлопец вярнуўся дадому і зноў уладкаваўся на Талачынскае ПМС. Тут яго ведалі як добрага спецыяліста, з задавальненнем прынялі на работу.

Сяргей падышоў да свайго старэнькага крана і раптам адчуў, што сапраўды засумаваў па любімай справе. Па парадзе бацькоў Сяргей таксама закончыў завочна Гарадоцкі тэхнікум механізацыі.

Сяргей расказаў, што гэтая работа патрабуе вялі-кай увагі і адказнасці. На сваім аўтакране ён выконвае пад’ём і перавозку розных грузаў. Кран, на якім ён працуе, быў выпушчаны ў 1976 годзе. Сучасная тэхніка, згаджаецца ён, больш універсальная. Аднак Сяргей прывык да свайго “ветэрана”, добра ведае яго магчымасці.

У сям’і Навумавых выхоўваюцца дачка і сын. Два гады таму клопатаў прыкметна пабольшала — пачалі будаўніцтва асабістага дома. Ім быў выдзелены ўчастак, сваімі сіламі залілі фундамент. Маладой сям’і  аказана дзяржаўная падтрымка — выдадзены льготны крэдыт для будаўніцтва дома.

Шмат узнікае складаных сітуацый, але Навумавы не страчваюць веры давесці пачатую справу да канца. Пасільную дапамогу аказваюць сябры і родныя. Галоўнае, пачатак ёсць — выкладзены сцены і ўзведзены часовы дах. Вясною  работы прадоўжаць. Гэтым клопатам жывуць усе разам у сям’і ўжо зараз.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене