Інвест-праект беларуска-дацкага прадпрыемства паспяхова стартаваў у Талачынскім раёне

17 марта 2016 12:40

“Аграпрадпрыемства па вытворчасці збожжа і дацкай беконнай свініны магутнасцю 6000 тон мяса жывой вагою ў год і пад’язная дарога да яго паблізу вёскі Усвіж-Бук” — так называецца архітэктурны праект, над увасабленнем якога ў жыццё ў цяперашні час працуе аб’яднанне “Брэстаблсельбуд”. Заказчыкам з’яўляецца Замежнае таварыства з абмежаванаю адказнасцю “Белдан”.

З інфармацыі, змешчанай на сайце прадпрыемства, можна даведацца, што вытворчасць поснай беконнай свініны першай катэгорыі (вынік скрыжоўвання трох парод свіней: Ладндрас, Йоркшыр і Дзюрок) пачалася яшчэ ў 2009 годзе (дзейнічаюць фермы ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці), продаж вядзецца з 2010-га (рэалізуецца прадукцыя ў Беларусі і ў краінах Мытнага саюза). А ў бліжэйшай будучыні, калі ўсё пойдзе па плане, вытворчасць з’явіцца і ў нас.

Як паведаміў нам 14 сакавіка намеснік галоўнага інжынера “Брэстаблсельбуда” Уладзіслаў Качанаў (на здымку), будаўнічыя работы пачаліся ў студзені, і ў адпаведнасці з праектам павінны завяршыцца ў снежні. У цяперашні момант на аб’екце задзейнічана да ста чалавек, сярод якіх не толькі прадстаўнікі генпадрадычка, але і некалькі субпадрадчыкаў: віцебская ПМК-3 ААТ “Белсельэлектрасетбуд” (займаецца падвядзеннем электрычнасці і мантажом трансфарматарнай падстанцыі), Талачынскае ПМС (выконвае земляныя работы), АТП-11 (аказвае транспартныя паслугі).

— Працуем па плане. Час, канечне, цяпер няпросты, але стараемся, — падзяліўся Уладзіслаў Аляксеевіч. — З таго часу, як пачаліся работы, колькасць людзей на аб’екце толькі павялічваецца, уладкоўваюцца да нас у тым ліку і жыхары Талачына. Нашы людзі здымаюць жыллё ў райцэнтры (з гэтым, дарэчы, праблема, знайсці кватэру няпроста, а гасцініца, пры тых бытавых умовах, якія яна прапануе, яўна занадта дарагая).

Ужо на цяперашнім этапе, толькі пазнаёміўшыся са слоў нашага субяседніка з праектам, можна атрымаць уяўленне, наколькі маштабным і высокатэхналагічным будзе новы аб’ект. 8 свінарнікаў, артэзіянская свідравіна, кацельня, мноства разнастайных сэрвісных будынкаў… Арганіка будзе раздзяляцца на фракцыі і часткова паступаць на ачышальныя збудаванні, часткова — выкарыстоўвацца для ўгнаення палёў, на якіх прадпрыемства будзе вырошчваць зерне для кармлення жывёлы.
Словам, вытворчы працэс будзе арганізаваны максімальна рацыянальна і эканамічна, што і нядзіўна, сучаснае прадпрыемства не можа працаваць па-іншаму.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Інвест-праект беларуска-дацкага прадпрыемства паспяхова стартаваў у Талачынскім раёне ”

  1. Якуб Лойка , 17 марта 2016 , 23:36

    Крепитесь. Заграница нам поможет!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)
  2. Борис Плешко , 17 марта 2016 , 16:34

    То есть деньги наши,а предприятие иностранное.
    Почему не взяли кредит в “иностранном” банке?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Полозков А.С. , 17 марта 2016 , 15:01

    в статье С.Абрамовича написано всё правильно, но не хватает важной детали: строительство осуществляется в соответствии с госпрограммой развития животноводства и на государственные же деньги – кредит Банка развития. Причём – немалый. в связи с этим убедительная просьба в следующих подобных материалах обратить внимание на это обстоятельства, а также на возможные упущения, трудности, нарушения в строительстве. Это интересует не только работников нашего Банка, но и всю, я уверен, общественность района, области, страны. Мы внимательно следим за вашими публикациями.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене