ААТ “Жукнева”: галоўная задача — захаваць пагалоўе

22 марта 2016 10:10

У сельгаспрадпрыемстве “Жукнева” налічваецца каля 1800 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх 607 дойных кароў, астатнія — цялушкі і бычкі на адкорме.
На сённяшні дзень надоі складаюць 8,7 кілаграма малака на адну карову, гэта на 1,8 кг больш, чым у мінулым годзе. Нягледзячы на плюс гаспадарка займае дзявятае месца па вытворчасці малака сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Прычыны невысокіх паказчыкаў, як растлумачыў галоўны заатэхнік Валерый Раманавіч Любецкі, перш за ўсё ў недахопе кармоў.

Нялёгка прыйшлося восенню нарыхтоўваць іх пры неспрыяльных умовах надвор’я. Ды яшчэ падвяла тэхніка — выйшаў са строю  кормаўборачны камбайн. Адрамантаваць яго стараліся як мага хутчэй, але аптымальныя тэрміны нарыхтоўкі былі ўпушчаны.

Галоўны заатэхнік  прыкідвае, што корму хопіць прыблізна да сярэдзіны красавіка. Потым за дапамогай прыйдзецца звярнуцца да суседніх гаспадарак, каб захаваць пагалоўе жывёлы. Як адзначыў Валерый Раманавіч, уся надзея на летні выпас кароў, а ён па ўсіх паказчыках сёлета пачнецца раней звычайнага.

Вольга Леанідаўна Пальчэўская працуе загадчыцай комплексу “Жукнева”  чатыры з паловай гады.  Пагалоўе дойнага статка налічвае 174 галавы,  астатнія цялушкі.

У калектыве працуюць чатыры аператары машыннага даення, адна падменная даярка, двое начных і адзін дзённы вартаўнікі, а таксама тры даглядчыкі жывёлы. Усе яны добрасумленна выконваюць свае абавязкі.

На сённяшні дзень на комплексе надойваюць 9,5 кілаграма малака на адну карову, гэта лепшы паказчык па гаспадарцы.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: Старыкава С. Л., Любецкі В. Р., Пальчэўская В. Л., Берастава Г. А., Малашкевіч М. В., Шаповіч А. І.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ ААТ “Жукнева”: галоўная задача — захаваць пагалоўе ”

  1. Аврора , 28 марта 2016 , 22:12

    Усе яны добрасумленна выконваюць свае абавязкі. ХТО ДРЭННА ВЫКОНВАЕ СВАЕ АБАВЯЗКI?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене