Па заслугах высока ацэнена праца сельскага фапа ў Жукневе

4 апреля 2016 10:31

Загадчыцай Жукнеўскага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя “Талачынская цэнтральная раённая бальніца” Іна Іванаўна Шыдлоўская працуе амаль трыццаць гадоў, мае вышэйшую катэгорыю. У 2005 годзе ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшы санітарны стан сельскіх населеных пунктаў і ўтрыманне аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння Жукнеўскі фап заняў трэцяе месца ў намінацыі “Лепшы фельчарска-акушэрскі пункт”.

Пачатак бягучага года азнаменаваны яшчэ дзвюма перамогамі. Першае месца ў абласным аглядзе і першым этапе рэспубліканскага агляду “Якасць і культура медыцынскага абслугоўвання на сяле” за 2015 год у намінацыі “Лепшы фельчарска-акушэрскі пункт”. На момант нашай сустрэчы ўжо было вядома, што Жукнеўскі  фап заняў другое месца ў рэспубліканскім аглядзе якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва за мінулы год. Гэтыя дасягненні, безумоўна, вынік скрупулёзнай, самаадданай працы нешматлікага калектыву сельскай медыцынскай установы. Акрамя загадчыцы, тут працуюць санітарка Ніна Ісакаўна Багданава і апальшчык Мікалай Іванавіч Багданаў.

Іна Іванаўна родам з вёскі Рыдамля. Калі прыйшоў час выбіраць прафесію, бацька параіў ёй падаць дакументы ў Аршанскае медвучылішча. У час вучобы была актыўнай удзельніцай у грамадскім жыцці, выконвала абавязкі старасты групы. Летам давялося працаваць у студэнцкім атрадзе на Браслаўшчыне. Запалі ў душу маладой дзяўчыне маляўнічыя мясціны  азёрнага краю. Пасля заканчэння вучылішча марыла прыехаць сюды працаваць, але захварэў бацька. Па размеркаванні яна прыехала ў свой раён.

Дзяўчыне заўсёды падабалася наведваць родную школу. Тут пазнаёмілася з маладым настаўнікам фізікі Віктарам Мечыслававічам Шыдлоўскім, які стаў яе мужам.
Пасля закрыцця Рыдамльскай базавай школы сям’я пераехала ў Жукнева. Віктар Мечыслававіч узначаліў педагагічны калектыў мясцовай базавай школы, працуе тут дырэктарам да цяперашняга часу. У кастрычніку гэтага года споўніцца трыццаць гадоў, як сям’я Шыдлоўскіх жыве і працуе ў аграгарадку Жукнева.

Чатыры месяцы Іна Іванаўна рабіла на Жукнеўскім фапе акушэркай, потым стала загадчыцай. На сённяшні дзень фельчарска-акушэрскі пункт абслугоўвае  584 чалавекі, якія пражываюць у дзевятнаццаці населеных пунктах.

Поле дзейнасці вясковага медыка, як вядома, дастаткова шырокае. Рабочы дзень Іны Іванаўны заўсёды насычаны.  Пасля прыёму на фапе яна наведвае пацыентаў на даму. Пры падазрэнні на сур’ёзнае захворванне вызывае “хуткую дапамогу” або накіроўвае на прыём да ўрача ў цэнтральную раённую бальніцу. Акрамя таго, Іна Іванаўна забяспечвае людзей неабходнымі лякарствамі, вядзе прафілактычную работу з насельніцтвам.  Асаблівую ўвагу яна ўдзяляе росту і развіццю нованароджаных, сочыць за здароўем дзяцей.

Дзейнасць вясковых фапаў пастаянна пашыраецца. Цяпер, напрыклад, тут можна здаць кроў, якая будзе тэрмінова дастаўлена ў лабараторыю, каб зрабіць неабходнае даследаванне. На базе фапа можна таксама прайсці курс фізіятэрапіі і рэабілітацыі. Рэгулярна сюды прыяз-джаюць розныя ўрачы.

З першага позірку здзіўляешся, як хапала часу жанчыне, у якой трое дзяцей, акрамя асноўнай дзейнасці фельчара-акушэра быць у самым цэнтры грамадскага жыцця. У час пасяўной або ўборачнай зранку яна на мехдвары,  перад выхадам у поле правярае стан здароўя механізатараў. Іна Іванаўна — жаданы госць і прамоўца на сходах мясцовай гаспадаркі, у школе, сельскім клубе.  З прадстаўнікамі мясцовай улады ўдзельнічае ў падворных абходах населеных пунктаў, дапамагае вырашаць розныя жыццёвыя праблемы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Па заслугах высока ацэнена праца сельскага фапа ў Жукневе, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей