Мова — найвялікшае багацце народа: цудоўнае падарожжа здзейснілі школьнікі з Талачына і Райцаў

4 апреля 2016 14:55

У цудоўнае падарожжа ў беларускую мову адправіліся вучні трэціх класаў талачынскай сярэдняй школы №1 і  Раіцкага дзіцячага сада — пачатковай школы з дапамогай артыстаў аўтаклуба. Найперш маленькія падарожнікі пазнаёміліся з выставай кніг “Культура і звычаі нашай краіны” ў раённай бібліятэцы. Потым пачалася гульня-спаборніцтва паміж камандамі “Вясёлка” (СШ №1) і “Забава” (Раіцкая пачатковая школа), кожная з шасці членаў, на лепшае  валоданне беларускай мовай.

Трэба адзначыць, дзеці хутка і добра спраўляліся з заданнямі — адгадвалі загадкі, спявалі беларускія калыханкі, “лавілі” гукі, да рускіх слоў падбіралі правільны пераклад з некалькіх прапанаваных беларускіх, шукалі памылкі ў сказах. І нават паспяхова справіліся з найбольш складаным заданнем — падабраць адпаведную беларускую прымаўку да аналагічных прымавак на іншых мовах.

Журы падвяло вынікі гульні-спаборніцтва. Найбольш  спрытнай  і знаходлівай  праявіла сябе  каманда “Вясёлка”. Усяго на адзін бал  менш атрымала каманда “Забава”, члены якой з’яўляюцца  артыстамі аўтаклуба і ў вольны ад школьных заняткаў час рыхтуюцца да ўдзелу ў абласным конкурсе.

Лепшымі журы прызнала сшыткі па беларускай мове Арыны Садоўскай (“Вясёлка”) і Уладзіслава Шашалевіча (“Забава”).

З захапленнем дзеці разглядалі ілюстрацыі да беларускіх прымавак, якія выканалі вучні Коханаўскай школы мастацтваў.

І хаця, як прызналіся дзеці, у дзіцячых садах, дома пераважна ўжываецца руская мова, ім  падабаецца  размаўляць на беларускай. Крыўдна тое, што мы, беларусы, павінны бараніць родную мову ад саміх сябе.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене