Пры ўсім багацці выбару альтэрнатыва гаспадарчым крамам райспажыўтаварыства ёсць не заўсёды

5 апреля 2016 15:09

З’яўленне ў сістэме рознічнага гандлю новых ігракоў нясе спажыўцам надзею на пашырэнне выбару і зніжэнне ці хаця б стрымліванне росту цэн. Ды і проста з-за звычайнай чалавечай цікаўнасці мы заўсёды з радасцю ўспрымаем навіны аб адкрыцці чарговых гандлёвых кропак, асабліва калі яны належаць той ці іншай структуры, новай для нашай мясцовасці. Так было і з крамамі сетак “Доброном” і “Евроопт”, і ў больш далёкія часы з гандлёвымі кропкамі элеватара (“Золотой колос”, “Элеваторстрой”), і з рознымі павільёнамі на рынках.

Але з не меншым задавальненнем мы працягваем наведваць і старыя, правераныя часам і добра знаёмыя нам крамы, у якіх, як паказвае вопыт, нярэдка знаходзім менавіта тое, чаго шукалі і не знайшлі ў іншых месцах.

Нядаўні прыклад. Знаходзячыся праездам у буйным горадзе, грамадзяне шукалі ў некалькіх крамах спецыяльнае блюда з лапаткай для торта, якое яны хацелі купіць у якасці падарунка. Знайшоўшы такі набор коштам 250000 рублёў, вырашылі пачакаць: да свята, на якім планавалася ўручыць падарунак, заставаўся месяц, і не было ўпэўненасці, што малюнак на блюдзе прыйдзецца даспадобы таму, каму яно прызначалася. А ў хуткім часе грамадзяне пераканаліся, што іх разважлівасць аказалася недарэмнаю: на паліцы крамы “Хозмир” Талачынскага райспажыўтаварыства яны знайшлі два наборы, у якія ўваходзілі блюды і лапаткі для торта, а таксама па некалькі індывідуальных талерак — і ўсё гэта па кошце, які не дасягаў 300000 рублёў.

Шмат у чым незаменнаю для мясцовых жыхароў з’яўляецца гаспадарчая крама № 225 (“Торговый центр”) у Коханаве. Шырокі асартымент — ад посуду і бытавой хіміі да мэблі і будаўнічых матэрыялаў, разнастайныя акцыі накшталт “Дня імянінніка” (з 1 да 31 сакавіка рабілася скідка 15% з рознічнай цаны пры набыцці тавару ў дзень нараджэння на суму, большую за 200000 рублёў), дадатковыя паслугі (зборка мэблі ў краме з мэтаю дэманстрацыі паўнаты камплекту і належнай якасці тавару, дастаўка) — усе гэтыя і іншыя адметныя рысы ўзаемадзеяння гандлёвага прадпрыемства з кліентамі прымушаюць людзей ісці са сваімі патрэбамі менавіта сюды.

— Сёння мы прывезлі чалавеку на заказ шыфер, плоскі і хвалісты, — расказала на мінулым тыдні прадавец Людміла Парфянчук (на здымку — побач з пакупніком). — Увесь асартымент выкласці ў краме немагчыма, але многае можам прывезці ў індывідуальным парадку. На працягу гэтага месяца праводзілася некалькі акцый: “День именинника”, “Шанс”, “Весенняя капель”, у ходзе якіх рабілася скідка з рознічнай цаны ў памеры 10 і 15%. Належную ўвагу ўдзяляем эстэтычнаму боку і псіхалагічным аспектам гандлю — чысціні і парадку ў краме, ветлівым адносінам да пакуп-нікоў, выкладцы тавару і г. д. Стараемся, ікнёмся задаволіць патрэбы кліентаў у поўнай меры, прывабіць і зацікавіць, утрымаць пакупнікоў, прапаноўваючы ім выгадныя ўмовы і высокі ўзровень аказання паслуг. Даецца гэта няпроста, канкурэнцыя сёння вялікая, але выйсце для нас ёсць толькі адно — не апускаць рукі і працаваць, з любоўю да сваёй справы, з клопатам пра інтарэсы людзей.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

НА ЗДЫМКУ: добры настрой кліента — сведчанне прафесіяналізму прадаўцоў.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Пры ўсім багацці выбару альтэрнатыва гаспадарчым крамам райспажыўтаварыства ёсць не заўсёды, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Пры ўсім багацці выбару альтэрнатыва гаспадарчым крамам райспажыўтаварыства ёсць не заўсёды ”

  1. Аврора , 6 апреля 2016 , 19:43

    Это даже не прошлый,а позапрошлый век в торговле.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Борис Плешко , 5 апреля 2016 , 20:57

    Нажаль гэтыя крамы вымушаны працаваць у сельскай мясцовасці,дзе грошай у людзей нямнога,асноўныя пакупнікі – пенсіянеры.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене