Той выпадак, калі скардзіцца трэба толькі на самога сябе

7 апреля 2016 13:49

Кучу цэглы, абрэзкі гіпсакардону і гару абрэзанага з дрэў голля ўбачылі мы каля кантэйнернай групы на вуліцы Набярэжнай у Талачыне, калі з’явіліся туды па прапанове аднаго з мясцовых жыхароў. Запрасілі нас для таго, каб даць негатыўную ацэнку працы жыллёва-камунальнага прадпрыемства, і гэтыя кучы якраз павінны былі стаць доказам неналежнага выканання камунгасам сваіх абавязкаў.

Карціна, бясспрэчна, непрывабная, так быць не павінна. Але прычым тут камунгас? Кантэйнеры ў час нашага візіту былі пустыя, і нават сам наш субяседнік паведаміў, што смецце з іх вывозіцца рэгулярна. Што ж да буйнагабарытных адходаў, то на гэты конт ужо даўно аскома набітая, на старонках газеты з’яўлялася не адна і не дзве публікацыі, у якіх са спасылкаю на розных афіцыйных асоб тлумачылася: для вывазу будаўнічых адходаў і голля дрэў неабходна заказваць у ДП “Талачын-камунальнік” прычэп.

Адна з апошніх такіх публікацый — “Год культуры абавязвае задумацца і над пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя” — была змешчана ў нумары за 3 лютага. У ёй, нагадаем, начальнік і галоўны спецыяліст раённай экалагічнай інспекцыі паведамлялі, што камунгас на платнай аснове вывозіць буйнагабарытнае смецце, а за парушэнне правілаў абыходжання з адходамі на фізічную асобу можа быць накладзены штраф.

Увогуле, колькі папрокаў кідае насельніцтва камунальным службам за неналежнае абслугоўванне кантэйнераў, столькі ж, калі не больш, маглі б і камунальныя службы кінуць у адрас грамадзян. Некаторыя нібыта яшчэ не выйшлі з узросту немаўлят — прывыклі ўсё рабіць пад сябе і думаюць, што хтосьці абавязаны прыйсці і прыбраць за імі. Незакрытыя кантэйнеры, пакеты са смеццем, кінутыя міма іх, кантэйнеры для збору другасных рэсурсаў (шкло, пластык, макулатура), напоўненыя звычайнымі камунальнымі адходамі, — знаёмая карціна, якую можна ўбачыць каля многіх шматкватэрных дамоў.

Як прымусіць нашых несвядомых суграмадзян стаць больш свядомымі? Індывідуальнымі тлумачальнымі гутаркамі ўсіх не ахопіш, газету яны, відаць, не чытаюць, або, як паказвае практыка, чытаюць і запамінаюць толькі тое, што выгадна ім. Адзін з варыянтаў выйсця бачыцца ва ўстаноўцы сістэм фота- і відэафіксацыі. Ініцыятыву ў гэтым напрамку павінны праяўляць не толькі зацікаўленыя ведамствы, але і самі жыхары, якія хочуць парадку каля свайго жылля. Па запыце “фотоловушка, штраф за выброс мусора” інтэрнэт выдае ўжо не адзін сюжэт аб накладанні штрафу на парушальнікаў. Канечне, для набыцця апаратуры давядзецца раскашэліцца, але пры калектыўным падыходзе да гэтага пытання расходы акажуцца не такімі адчувальнымі. Да таго ж кошт фоталавушкі не вельмі высокі, супастаўляльны з коштам аўтамабільнага відэарэгістратара.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



3 комментария на “ Той выпадак, калі скардзіцца трэба толькі на самога сябе ”

  1. Борис Плешко , 8 апреля 2016 , 11:14

    Ну вот,сегодня проехали машины и трактор.
    Всё убрано.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Патриарх , 7 апреля 2016 , 18:14

    Обычный грабеж населения ,и запугивание. Адзін з варыянтаў выйсця бачыцца ва ўстаноўцы сістэм фота- і відэафіксацыі. Ініцыятыву ў гэтым напрамку павінны праяўляць не толькі зацікаўленыя ведамствы, але і самі жыхары, якія хочуць парадку каля свайго жылля. Па запыце “фотоловушка, штраф за выброс мусора” інтэрнэт выдае ўжо не адзін сюжэт аб накладанні штрафу на парушальнікаў. Канечне, для набыцця апаратуры давядзецца раскашэліцца, але пры калектыўным падыходзе да гэтага пытання расходы акажуцца не такімі адчувальнымі. Да таго ж кошт фоталавушкі не вельмі высокі, супастаўляльны з коштам аўтамабільнага відэарэгістратара.

    афами.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Борис Плешко , 7 апреля 2016 , 16:28

    Сколько будет стоить вывоз этой кучки кирпича хозяину и ЖКХ?
    Раньше ветки и листья жгли на огородах,теперь нельзя,что опять заказывать прицеп.
    В сезон весенней уборки трактор с прицепом может проехать раз в неделю и собрать этот мусор.
    Пишу потому,что даже в нашем чистом,”бычка” на улице не увидишь,такая же картина.
    А фотоловушки,это уже перебор.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене