Коханаўскі ўніверсам імкнецца максімальна адпавядаць інтарэсам насельніцтва

12 апреля 2016 13:40

Універсам “Коханаўскі” (крама № 213 райспажыўтаварыства) прываблівае пакупнікоў шырокім асартыментам — ад прадуктаў харчавання да прамысловых тавараў першай неабходнасці. Ёсць тут нават кніжная паліца, на якой прадстаўлена мастацкая, навучальная, даведачная і забаўляльная друкаваная прадукцыя.

Але ў першую чаргу, напэўна, крама ўспрымаецца як гастраном. Сюды ідуць кожны дзень, каб набыць хлеб, накіроўваюцца і ў асаблівых выпадках — купіць прадукты для святочнага стала.

Ва ўмовах канкурэнцыі (а яна ў Коханаве значная, на рынку рознічнага гандлю прадуктамі ёсць іншыя моцныя ігракі) калектыў універсама імкнецца змагацца за пакупніка ўсімі сродкамі: фарміраванне асартыменту з улікам патрэб насельніцтва, прадуманая выкладка тавараў, зручны графік работы, культурнае, ветлівае абслугоўванне. Таму паток пакупнікоў, часам павялічваючыся, часам змяншаючыся, усё ж ніколі не спыняецца. За нейкіх 20 хвілін, пакуль мы гутарылі з загадчыцаю крамы Вольгай Уладзіміраўнай Пажарыцкай, тут зрабілі пакупкі і школьнікі, і маладыя мужчыны з жанчынамі, і пенсіянеры.

І гэтыя назіранні пераканаўча, лепш за любыя словы гавораць: калектыў універсама прыкладае ўсе намаганні для таго, каб гандлёвая кропка максімальна задавальняла інтарэсы насельніцтва.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)
Коханаўскі ўніверсам імкнецца максімальна адпавядаць інтарэсам насельніцтва, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене