Непрыемныя наступствы недарэчнай забавы: коханаўскія падлеткі за здзекі з трупа ката пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх

19 апреля 2016 13:44

Камісіяй па справах непаўналетніх разгледжаны ўчынак трох коханаўскіх падлеткаў, у сувязі з якім адна жыхарка гарпасёлка звярнулася з заяваю ў міліцыю і звесткі аб якім нават трапілі ў інтэрнэт. Праўда, у ходзе пасяджэння было адзначана, што ў інтэрнэце падзеі пададзены ў скажоным выглядзе: на самай справе ката дзеці не забівалі, а знайшлі нежывым і ўстроілі сабе такую забаву — дурэлі з трупам і ў рэшце рэшт павесілі яго.

Перад камісіяй стаялі і не маглі ад спалоху вымавіць ні слова хлопцы з зусім не злымі, мяккімі дзіцячымі тварамі.

— Расказвайце, як усё было.

У адказ — маўчанне. Інспектар па справах непаўналетніх РАУС зачытала атрыманыя раней тлумачэнні: ішлі па мікрараёне, знайшлі ката, пачалі, смеючыся, цягаць, штурхаць яго, пасля павесілі. Пры гэтым хтосьці дзейнічаў больш актыўна, а хтосьці пераважна назіраў.

— Навошта вы гэта зрабілі?

Зноў маўчанне.

— Вы разумееце, што гэта недапушчальны ўчынак?

— Так…

Зразумела, падобныя “забавы”, нават нягледзячы на тое, што трупу не баліць, грамадствам могуць быць ацэнены толькі негатыўна, як амаральныя, і сведчаць або аб прабелах у выхаванні, або аб нейкіх псіхалагічных праблемах дзяцей. Цяпер хлопцы будуць знаходзіцца ў цэнтры асабліва пільнай увагі не толькі педагогаў, а яшчэ і праваахоўных органаў: яны пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. А маці ўсіх траіх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (“Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей”).

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене