Славенскія вучні занялі другое месца ў абласным фестывалі “Рэха Чарнобыля”

23 апреля 2016 9:28

Кожны год у Віцебску праходзіць абласны фестываль “Рэха Чарнобыля”, прысвечаны трагічным падзеям 26 красавіка 1986 года. Сёлета наш раён на ім прадставіла агітбрыгада вучняў Славенскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніцы музыкі Наталлі Аляксандраўны Парфянчук з праграмай “Чарнобыль — чорны палын”.

У выступленні прымалі ўдзел вучні з сёмага па адзінаццаты клас. Журы высока ацаніла іх інсцэніроўку, прысудзіўшы другое месца.

Да конкурсу актыўна рыхтаваліся вучні і настаўнікі. Наталля Аляксандраўна займалася распрацоўкай сцэнарыя. У яго канву былі ўмела ўплецены музыка і песні, вершы. Дарэчы, адзін з іх настаўніца напісала сама.

Выступленне  харэаграфічнага калектыву раённага Цэнтра дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Галіны Міхайлаўны Марцынкевіч дапоўніла і зрабіла праграму агітбрыгады яшчэ больш эмацыянальнай. Відэарад слайдаў на чарнобыльскую тэматыку падрыхтавала настаўніца інфарматыкі Вольга Віктараўна Пруткова.

Удзельнікі агітбрыгады расказвалі пра ўздзеянне радыяцыі на чалавека і прыроду. Асабліва кранальна прагучала тэма “Дзеці Чарнобыля”. З любоўю да роднага краю ў выкананні вучняў прагучалі песні  “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Каб любіць Беларусь нашу мілую”, “Зямля мая”.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Славенскія вучні занялі другое месца ў абласным фестывалі "Рэха Чарнобыля", 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене