Гаражны кааператыў у Талачыне не ў крытычным, але і не ў ідэальным стане

27 апреля 2016 13:05

Гаражныя кааператывы — патэнцыяльная крыніца забруджвання навакольнага асяроддзя. Канцэнтрацыя ў адным месцы значнага аб’ёму гаруча-змазачных матэрыялаў і іншай хіміі, правядзенне мерапрыемстваў па рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў павышаюць верагоднасць таго, што шкодныя рэчывы ў большай ці меншай колькасці трапяць у глебу. А калі да гэтага дадаць яшчэ і несвядомасць некаторых аўтаўладальнікаў, схільных ствараць сметнікі прама побач з гаражамі ці знарок выліваць на зямлю адпрацаваныя тэхнічныя вадкасці, то сітуацыя можа атрымацца яшчэ больш крытычнаю.

На мінулым тыдні, знаходзячыся праездам каля гаражнага кааператыва на вуліцы Аршанскай у Талачыне, мы пацікавіліся станам навакольнага асяроддзя на прылеглай да яго тэрыторыі. Непрымальных з’яў, якія маглі б абурыць і шакіраваць, убачыць не давялося. Унутры кааператыва ўвогуле амаль узорная чысціня і парадак, а вось вакол яго, уздоўж глухіх сцен, у некаторых месцах кінуліся ў вочы не толькі кучы раслінных адходаў і паваленыя дрэвы, але і смецце, якога без удзелу чалавека тут ніколі не з’явілася б.

Так, з боку вуліцы Мінскай у зарасніках каля сцяны валяліся поліэтыленавыя пакеты і посуд, корпус панэлі прыбораў нейкага аўтамабіля і нават керамічны бачок ад унітаза. Відавочна, што некаторым грамадзянам усё яшчэ ўласцівыя безадказнасць і непавага як да афіцыйных патрабаванняў да ўтрымання тэрыторый, так і да агульнапрынятых маральных нормаў.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене