Ушанаванне памерлых не павінна зневажаць жывых

28 апреля 2016 13:51

Заязджаючы 20 красавіка ў Талачын з боку Азерцаў, мы звярнулі ўвагу на смецце каля агароджы могілак і ў сувязі з набліжэннем Радаўніцы вырашылі пацікавіцца, у якім стане знаходзіцца гэтае месца апошняга зямнога прытулку людзей.

На тэрыторыі могілак у цэлым назіраўся парадак, відаць, што і грамадзяне, і жыллёва-камунальнае прадпрыемства пастараліся выканаць свае абавязкі (для каго толькі маральныя, для каго яшчэ і службовыя) па ўшанаванні памяці памерлых. Пытанням арганізацыі складзіравання смецця таксама відавочна ўдзяляецца пэўная ўвага, большая яго частка знаходзілася ў дзвюх вялікіх кучах. Хаця поўнасцю здавальняючай сітуацыю назваць наўрад ці можна: адна куча была навалена прама каля ўваходу на могілкі з боку гаражнага кааператыва (на здымку), другая — на супрацьлеглым канцы, каля поля, там, дзе адсутнічае агароджа.

Гэтыя месцы выглядалі б больш эстэтычна, калі б адходы знаходзіліся ў кантэйнерах (іх няма, толькі з-пад адной кучы была бачная драўляная скрыня, а на другой валяўся дашчаты шчыт, які, магчыма, калісьці з’яўляўся часткаю такой самай скрыні).

І ўжо зусім недапушчальныя ўчынкі дазволілі сабе некаторыя асобы, выкінуўшы ў некалькіх месцах старыя вянкі і крыж за агароджу з боку вуліцы Мінскай, а таксама з боку вуліцы Аршанскай. Ушаноўваючы памяць сваіх памерлых родных, выказалі пагарду да жывых суграмадзян. Хаця, можа быць, зняважылі такім чынам у першую чаргу саміх сябе, прадэманстраваўшы ўзровень сваёй культуры.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене