Пасадка бульбы ў самым разгары
На палях кансервавага завода поўным ходам ідуць работы па пасадцы бульбы. Пачаліся яны яшчэ 27 красавіка.
Як паведаміла галоўны аграном прадпрыемства Капранава Т. М., запланавана пасадзіць 900 гектараў, а па стане на 2 мая пасаджана 189, тэмпы работ складаюць 58 — 60 гектараў за дзень, працуе 10 бульбасаджалак.
Стан глебы спрыяльны для правядзення работ, удабрэннямі палі таксама забяспечаны — поўнасцю пад патрэбы будучага ўраджаю.
Што да сартоў бульбы, то ў ходзе сёлетняй вясенне-палявой кампаніі пералік іх ранейшы: у зямлю кладуцца ўжо добра знаёмыя і зарэкамендаваўшыя сябе “Рэд Скарлет”, “Брыз”, “Вектар” і іншыя сарты айчыннай і замежнай селекцы.