«Паэтычны ветразь»: вучні раёна прадэманстравалі свае таленты

6 мая 2016 17:07

У Цэнтры дзяцей і моладзі адбыўся традыцыйны раённы конкурс «Паэтычны ветразь», у якім прынялі ўдзел 56 вучняў з 15 устаноў адукацыі. Ён праводзіўся з мэтай папулярызацыі творчасці класікаў сусветнай і беларускай літаратуры і быў прысвечаны святкаванню 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 95-годдзя — Андрэя Макаёнка, Iвана Шамякіна і Івана Мележа, 120-годдзя — Кандрата Крапівы, 140-годдзя — Цеткі (Алаізы Пашкевіч), 80-годдзя — Янкі Сіпакова.

Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях: “Нам засталася спадчына” (дэкламатараў твораў), “І ў сэрцы нарадзіўся спеў…” (выкананне песнi на вершы паэтаў, iнсцэнiраванне твора), “У вянок песнярам” (вiдэафiльм да твораў), “Час чытаць, захапляцца, спрачацца” (сачыненні, эсэ, водгукі, уласныя вершы, прысвечаныя творчасці знакамітых землякоў).

У гэтым годзе сцэнарый конкурсу і вядучых (Ілля Бераснякоў і Марына Астроўская) рыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 Алена Анатольеўна Лісоўская. Да гэтай справы яна падышла творча. Майстэрства канферансье таксамы было безумоўным.

З кожным годам журы ўсё складаней і складаней вылучаць пераможцаў, бо ўсе дзеці вельмі таленавітыя, сапраўдныя аматары беларускага слова і знаўцы твораў беларускіх пісьменнікаў. Да кожнага нумара рыхтавалі дэкарацыі, касцюмы, відэарад. Вучні дэманстравалі свае таленты ва ўсіх намінацыях — гэта і тэатральнае майстэрства, і рэжысёрскі падыход да складання відэафільмаў, пастаноўкі нумароў, дэкламацыі вершаў пісьменнікаў, напіса ўласных вершаў, водгукаў, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, вакальныя здольнасці ў выкананні беларускіх песень.

Уразілі выразным чытаннем вершаў, балад, прозы Карына Кандратовіч (СШ №2), Марыус Рогалеў (гімназія), Ксенія Кавалёва і Паліна Васкрасенская (Коханаўская СШ), Дзіяна Кітаёва (Забалацкая СШ).

Як заўсёды пакарылі залу майстэрствам спяваць Алег Валчок (СШ №2) і Алена Мацюшкова (Славенская СШ). Цудоўнай была інсцэніроўка ўрыўка з рамана У. Караткевіча “Паром на рацэ” вучняў сярэдняй школы №2. А як спявалі прыпеўкі ваенных часоў паводле твора К. Крапівы навучэнцы з СШ №1 “Разлюлі-люлі маліна!”.

Змястоўным аказаўся відэафільм Аляксандра Квяткевіча з Коханаўскай сярэдняй школы. Яскравымі, узнёслымі былі ўласныя вершы Аляксандры Ліцвінкі (Забалацкая СШ), “Прысвячэнне юбіляру” Ксеніі Рак, “Абуджэнне сумлення” Анастасіі Дадонавай, “Іван Мележ” Эвеліны Танаян (СШ №1).

З 38 нумароў пераможцамі і намінантамі сталі 20. Удзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у конкурсе, а пераможцы атрымалі сувеніры ад ГА “Белая Русь”.

Юлія КАПРАНАВА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 2 votes)
«Паэтычны ветразь»: вучні раёна прадэманстравалі свае таленты, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене