Першапрычына — узровень культуры

2 июня 2016 15:38

Жыхар прыватнага сектара ў горадзе папрасіў дапамогі: “Хачу пакасіць траву ўздоўж сваёй сядзібы, але не магу: тут накідана куча смецця, якую ўбярэш хіба толькі пагрузчыкам. Нават ведаю і паведамляў у экалагічную інспекцыю, чыіх рук гэта справа, але як даказаць? Я пенсіянер, наняць тэхніку не магу. Як пазбавіцца ад гэтай кучы?”

Даць параду ў гэтай сітуацыі мы папрасілі начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Стралкову Л. Л.

— Калі несанкцыянаваны сметнік знаходзіцца на землях агульнага карыстання, то грамадзяніну неабходна падаць заяўку дыспетчару камунгаса, і смецце будзе ўбрана бяс-платна, — паведаміла Ларыса Леанідаўна. — Калі ж яно знаходзіцца на ўчастку грамадзяніна (у двары, на агародзе і г. д.), то вываз магчымы толькі на платнай аснове.

Мы пабывалі на месцы і пераканаліся: куча сапраўды даволі вялікая, да таго ж застарэлая, парослая травою. На паверхні відаць пераважна дошкі, цэгла і рэшткі дрэў, крыху поліэтылену. Што ўнутры — невядома. Мясціна тут зацішная, можна сказаць, глухая, далей — рэчка і поле, таму, відаць, і палічыў хтосьці дапушчальным вынесці сюды адходы сваёй гаспадарчай дзейнасці. Хаця зацішнасць гэтага кутка — прычына другарадная, а ў аснове ўсяго — узровень культуры.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене