Слуцкія паясы — наш нацыянальны сімвал: фонд бібліятэкі ў Талачыне папоўніўся новай кнігай

13 июня 2016 14:21

Нядаўна фонд раённай бібліятэкі папоўніўся кнігай “Слуцкія паясы”. У ёй вельмі цікава адлюстраваны шлях Слуцкай мануфактуры ад яе стварэння ў першай палове 18 стагоддзя, росквіту і да заняпаду вытворчасці ў канцы 19 стагоддзя.

Слуцкі пояс з’яўляўся элементам мужчынскага касцюма заможнага шляхціча Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.  Дазволіць сабе раскошу  купіць такі пояс маглі толькі  багатыя  прадстаўнікі  шляхецкага саслоўя. Цана пояса ў злотых даходзіла да  тысячы, столькі атрымліваў афіцэр Рэчы Паспалітай за цэлы год! На выраб аднаго пояса патрабавалася ад 400 да 800 грамаў золата.

Чытачы могуць даведацца пра шмат цікавых рэчаў з гісторыі ткацтва слуцкіх паясоў, якія маюць сусветную  вядомасць і якіх, на жаль, у музеях засталося няшмат.  З канца 19 стагоддзя яны страцілі сваё практычнае  скарыстанне  і сталі мастацкай каштоўнасцю ў прыватных калекцыях  антыквараў.

Зараз у Слуцку адраджаецца мастацтва вырабу паясоў, тэхналогія ткацтва якіх лічылася страчанай на працягу доўгага часу. Яны — сімвал нацыянальнай культуры.

Запрашаем на выставу кнігі “Слуцкія паясы” ўсіх, каму неабыякава мінулае нашай краіны, яе культура.

Ірына ТРУХАНЁНАК,
бібліёграф раённай бібліятэкі.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


4 комментария на “ Слуцкія паясы — наш нацыянальны сімвал: фонд бібліятэкі ў Талачыне папоўніўся новай кнігай ”

  1. Якуб Лойка , 14 июня 2016 , 22:39

    Дарэчы… Міністр культуры РФ Медзінскі сказаў днямі:

    «В Беларуси всегда, последние 20-25 лет, история представлялась неразрывной, — отметил российский чиновник, — никто не отрекался от советского прошлого, ни от общей великой имперской истории, ни от Великого Княжества Литовского. История рассматривалась как неразрывная цепочка…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Борис Плешко , 13 июня 2016 , 15:19

    Мясцовая частка адзення польскай шляхты.
    Якое дачынення ён мае да всёй Беларусі.
    Ды і не было у той час ні Польшы ні Беларусі.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)
    • штирлиц , 14 июня 2016 , 19:00

      Это история нашей страны ,наших предков.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: +1 (from 1 vote)
    • Якуб Лойка , 14 июня 2016 , 22:35

      Перш чым такое дэкляраваць, пачытайце хаця б школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі, а не толькі “Краткий курс КПСС”

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене