У талачынскага ансамбля “Друцічы” былі ўсе падставы ехаць у Паставы

22 июня 2016 12:05

У дзевятнаццаты раз у чэрвені прайшоў Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” на гасціннай пастаўскай зямлі, якую па праву называюць музычным Паазер’ем. Тут сабраліся прыхільнікі народнай музыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі і краін замежжа.

Унікальнасць фестывалю ў яго адметнасці і своеасаблівасці. Народная музыка гучала тут у выкананні народных інструментаў — цымбалаў і гармонікаў.

Удзельнікі і госці фестывалю прынялі ўдзел у конкурсных спаборніцтвах, абмеркавалі плыні і напрамкі народнай музычнай культуры. Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дэманстравалі свае вырабы на майстар-класах.

Сярод запрошаных на музычны форум прысутнічалі і нашы землякі-талачынцы — ансамбль старадаўняй музыкі “Друцічы” Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам дырэктара ўстановы Веры Міхайлаўны Ворашань. Нагадаем, калектыў быў створаны ў 2012 годзе. У яго рэпертуары асноўнае месца займаюць сярэднявечная музыка, а таксама творы эпохі класіцызму.

Першы твор, які заўсёды выконваюць “Друцічы”, гэта сюіта “Па старонках Полацкага сшытка” ў апрацоўцы А. Кавалёва. Выступленне незвычайнага самабытнага ансамбля заўсёды ўпрыгожвае кожнае мерапрыемства, узгадаем, да прыкладу, абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2015” у Талачыне.

Выступленне “Друцічаў” на занальным конкурсе самадзейных калектываў вобласці ў Оршы ўразіла журы непаўторнасцю гучання. Тагачасных  музычных інструментаў у калектыве няма, гукавы каларыт старадаўняй эпохі ўзнаўляецца сучаснымі цымбаламі, скрыпкай, флейтай, баянам і акардэонам.

На фестывалі ансамблю “Друцічы” выпаў вялікі гонар прымаць удзел у яркім відовішчы тэатралізаванага прадстаўлення ў замку графа Тызенгаўза ў Паставах. Пад іх музыку выконваліся старадаўнія бальныя танцы з удзелам гледачоў.

Акрамя таго, самадзейныя артысты прынялі ўдзел у канцэртах класічнай музыкі. Асабліва ўражлівым і запамінальным было выступленне ансамбля ў касцёле Святога Антонія Падуанскага. Аматары старадаўняй музыкі з зачараваннем слухалі музыку нашых продкаў, якая гулкім рэхам узнімалася пад высокія скляпенні касцёла.

Падчас правядзення фестывалю ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць музейную выставу, прысвечаную 230-годдзю з дня нараджэння графа Тызенгаўза і 200-годдзю Пастаўскага арніталагічнага музея, паслухаць выступленні музычных калектываў Польшчы, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі. З вялікай цікавасцю яны разглядалі старадаўнія музычныя інструменты, вырабленыя майстрам Андрэем Шклёдам. Некаторыя з іх ён падарыў нашаму ансамблю.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: выступленне ансамля старадаўняй музыкі “Друцічы” у касцёле Святога Антонія Падуанскага.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У талачынскага ансамбля “Друцічы” былі ўсе падставы ехаць у Паставы, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене