У юрысконсульта талачынскіх падаткавікоў Вольгі Купрыянец праца пачалася са свята

8 июля 2016 15:32

Пачатак працоўнай біяграфіі Вольгі Купрыянец быў святочны: 10 ліпеня 2011 года адзначаўся Дзень работнікаў падатковых органаў Беларусі (рухомая дата, 2-я нядзеля ліпеня), а крыху раней, на тым самым тыдні ў панядзелак, яна была ўзята на працу ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Талачынскім раёне на пасаду галоўнага юрысконсульта. І цяпер кожны год прафесійнае свята амаль супадае для Вольгі Мікалаеўны з гадавінаю адкрыцця новай жыццёвай старонкі.

Шлях у раённую падатковую інспекцыю быў зменлівы, як мінімум тры разы ён мог пайсці ў зусім іншым напрамку, але, відаць, так было наканавана. Двойчы Вольга спрабавала, маючы яшчэ толькі базавую адукацыю, паступіць на юрыдычную спецыяльнасць у каледж, а калі закончыла 11 класаў Талачынскай СШ №1, то не стала рабіць трэцюю спробу (хоць раней былі такія думкі, і нават у самім каледжы запэўнівалі: гэтым разам абавязкова паступіце), а пайшла адразу ва ўніверсітэт.

Праз пяць гадоў, маючы дыплом юрыста, меркавала стаць стажорам у адвакатуры ў Віцебску, але сустрэча з начальнікам талачынскай раённай падатковай інспекцыі Уладзімірам Наркевічам усё перамяніла: Уладзімір Георгіевіч пераканаў у неабходнасці прымяніць атрыманыя ва ўніверсітэце веды на карысць свайго раёна.

— У калектыў я ўлілася адразу, — расказвае Вольга Мікалаеўна, — ва ўсіх калегах знайшла сяброў і аднадумцаў, адчула іх падтрымку, гатоўнасць дапамагчы ў любы момант. Вялікую дапамогу мне аказвалі намеснік начальніка Алена Іванаўна Шэбека, былыя работніцы Яўгенія Лукінічна Булыгіна, Ала Сільвестраўна Ігнатовіч. Пры патрэбе тэлефанавала ў нашу абласную структуру, сваім калегам з іншых раёнаў.

Задача юрысконсульта — прааналізаваць адпаведнасць заканадаўству ўсіх дзеянняў падатковай інспекцыі, усіх дакументаў.

— Таму атрымліваецца, што ў нейкім сэнсе яна кантралюе і вучыць сваіх калег, аналізучы спецыфіку іх працы ў кантэксце ўсяго заканадаўства краіны, але ў сваю чаргу і калегі вучаць яе, дапамагаючы зразумець усе тонкасці сваіх задач і метадаў іх выканання, — тлумачыць намеснік начальніка інспекцыі Алена Шэбека.

Акрамя таго, у кола абавязкаў Вольгі Купрыянец уваходзіць работа з фізічнымі асобамі, у прыватнасці, з тымі грамадзянамі, у якіх выяўлена перавышэнне расходаў над даходамі (набыццё аўтамабіляў, кватэр і г. д.). Гэты напрамак патэнцыяльна канфліктны, таму тут трэба мець цярпенне і ўмець наладжваць дыялог.

— Некаторыя грамадзяне ўспрымаюць патрабаванне аб дэклараванні даходаў як нейкі замах на іх прыватнае жыццё: якая вам розніца, адкуль я грошы бяру, — дзеляцца назіраннямі Алена Іванаўна і Вольга Мікалаеўна. — Хтосьці заяўляе: знайдзіце мне працу — буду працаваць, толькі не даяркаю, бо яна мала зарабляе. Але заўважце, даярка, якая мала зарабляе, плаціць падаткі, а той, хто невядома за які кошт набыў дарагую маёмасць, — не. А бясплатнымі паслугамі карыстаюцца ўсе, усе ходзяць у бальніцу, усе атрымліваюць фінансавую дапамогу пры нараджэнні дзяцей і г. д.

— Я ў падобных выпадках незадаволенасць субяседніка на свой асабісты рахунак не ўспрымаю, крыўды ні на каго ў мяне няма, проста дзейнічаю ў рамках службовых абавязкаў і ў імя дзяржаўных інтарэсаў, але як чалавека такая па-зіцыя мяне вельмі засмучае, — прызнаецца Вольга. — Хто карыстаецца ўсімі выгодамі, якія дае дзяржава, зарабляе, жывучы ў ёй, на бязбеднае жыццё, атрымлівае вялікі даход, павінен і аддаваць належнае ў вызначаным законам аб’ёме, а не прыкрывацца дзядулямі ды бабулямі, указваючы ў якасці крыніцы даходаў іх пенсіі і атрыманыя ад іх грашовыя падарункі, і іншымі спосабамі стараючыся пазбегнуць выплаты падаткаў.

Па назіраннях калег, за 5 гадоў Вольга Мікалаеўна зарэкамендавала сябе як адказны і працаздольны работнік. Яна ўмее засяродзіцца на працы, рацыянальна арганізаваць свой час, не дапускае перасякання асабістых і працоўных клопатаў (затрымкі на працы, праца, узятая на дом, і г. д.), заўсёды эмацыянальна ўраўнаважаная і адкрытая да дыялогу.

— На працу і дадому (жыву з бацькамі ў раёне СГТ) хаджу пешшу. Пакуль такую адлегласць пройдзеш, адпачнеш і настроішся на патрэбны лад, — распавядае Вольга пра сваё штодзённае працоўнае і асабістае жыццё. — Вечарам, калі атрымліваецца, раблю прабежкі. Праца па доме таксама дапамагае захоўваць эмацыянальную раўнавагу, уборкаю, агародам займаюся з задавальненнем. Люблю чытаць, асабліва цікаўлюся гісторыяй. З задавальненнем ездзіла на адпачынак у Расію, Абхазію, Крым. Яшчэ мяне чамусьці прываблівае сваёй гістарычнай архітэктурай Германія, спадзяюся калі-небудзь пабываць і ў гэтай краіне. Захапляюся вышываннем карцін, у цяперашні час працую над выявай праваслаўнага сабора.

Шырыня жыццёвых інтарэсаў, прафесійныя і асабістыя якасці Вольгі Купрыянец красамоўна характарызуюць яе як цікавага, творчага, прывабнага чалавека і добрага калегу. У рэспубліканскім аглядзе-конкурсе сярод абласных і мінскай гарадской падатковых інспекцый па выніках работы за мінулы год першае места заняла інспекцыя Віцебскай вобласці. Уклад у гэтае дасягненне зрабілі ўсе раённыя структуры, у тым ліку і талачынская.

Несумненна, прадуктыўная праца магчымая толькі ў прафесійным і дружным калектыве, у якім усе любяць і ўмеюць рабіць сваю справу. І 5 гадоў таму маладому спецыялісту Вользе Купрыянец пашчасціла стаць неад’емнаю часцінкаю менавіта такога калектыву.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ У юрысконсульта талачынскіх падаткавікоў Вольгі Купрыянец праца пачалася са свята ”

  1. Коля Л. , 10 июля 2016 , 19:00

    Путешествует по Абхазиям,Крыму и России Ольга Николаевна не за счет ли налогов доярок?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. сельчанин , 10 июля 2016 , 7:06

    В 2007 году А.Лукашенко заявил журналистам что зарплата белорусских доярок выросла до 700-800 дол. США.А в 2009 г.на встрече с российскими журналистами сказал что доярка в сезон в сезон зарабатывает около 1 \одной\ тыс.дол.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене