Асабісты падворак: у маладых гаспадароў Веранікі і Дзмітрыя Янушкевічаў справа спорыцца

21 июля 2016 13:25

Вераніка і Дзмітрый Янушкевічы набылі хату ў вёсцы Палявая чатыры гады таму. За гэты час у сваім падворку яны развялі вялікую гаспадарку. Трымаюць чатыры дойныя каровы, восем цялят, курэй, гусей, качак, індыкоў. Была і свая свінаферма, але ў сувязі з эпідэміяй афрыканскай чумы прыйшлося ліквідаваць пагалоўе. Ёсць кабыла з жарабём і конь. Ён у гаспадарцы неабходны — прывезці сена або ўзараць агарод.

Вераніка расказала, што амаль усіх хатніх жывёл яны выгадавалі самі.

Вакол хаты зямля не пустуе, засеяна бульбай, кармавымі буракамі, пасаджаны грады. Дзівішся, як спраўляецца з усім маленькая худзенькая жанчына. Вераніка расказала, што ў бацькоў была вялікая гаспадарка, і яна з дзяцінства навучылася даіць кароў, гатаваць корм свінням, даглядаць дамашнюю птушку. Уся мужчынская работа кладзецца на плечы Дзмітрыя.

Родам Вераніка з Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння школы атрымала спецыяльнасць повара-кандытара, потым паступіла на тэхніка-тэхнолага ў Баранавіцкі тэхналагічны каледж. Аднак па спецыяльнасці працаваць не прыйшлося.

Пазнаёміліся з Дзмітрыем якраз пасля заканчэння яе вучобы. Ён працаваў трактарыстам у ААТ “Камсамольская праўда”, жыў у Варанцэвічах. Расказваў дзяўчыне пра мару мець сваю хату і вялікую гаспадарку. Неяк у раённай газеце Дзмітрый прачытаў аб’яву, што ў вёсцы Палявая прадаецца хата. Маладыя наведалі вёску, хата ім спадабалася.

Засяліліся, навялі парадак, падрамантавалі печ, падлогу, паставілі вокны. Дзмітрый прыступіў да падрыхтоўкі хлявоў для жывёлы. Першымі іх гадаванцамі сталі цялушкі і дамашняя птушка.

Рашэннем Талачынскага сельвыканкама маладым гаспадарам была адведзена тэрыторыя для выпасу кароў і цялят. Працоўны дзень у сям’і пачынаецца а палове на пятую. Вераніка доіць кароў, Дзмітрый корміць жывёлу.

Кожную раніцу ў вёску Коласава прыязджае малакавоз. На асабістым аўтамабілі яны дастаўляюць сюды 56 — 58 літраў малака. У выніку сямейны бюджэт папаўняецца на 400 рублёў у месяц. З іх выдзяляюцца сродкі на набыццё камбікорму, а зімою і сена, калі заканчваюцца свае прыпасы.

Сёлета гаспадарскія клопаты Янушкевічаў дапоўніліся падрыхтоўкай да школы іх дачкі. Першага верасня яна ідзе ў першы клас.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 3.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Асабісты падворак: у маладых гаспадароў Веранікі і Дзмітрыя Янушкевічаў справа спорыцца, 3.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


3 комментария на “ Асабісты падворак: у маладых гаспадароў Веранікі і Дзмітрыя Янушкевічаў справа спорыцца ”

  1. Quityndr , 20 августа 2016 , 13:14

    Честь и уважение этим трудолюбивым людям.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +3 (from 3 votes)
  2. Якуб Лойка , 26 июля 2016 , 13:11

    Ніхто не разбагацеў, працуючы сам на зямлі…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 1.0/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -3 (from 3 votes)
  3. Елена Ивановна , 21 июля 2016 , 19:23

    К сожалению после 40 могут стать инвалидами .Каторга.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 2.5/5 (2 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -4 (from 6 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене